На працягу тыдня Цэнтр культуры «Полацк» узяўся рэалізаваць праекты, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Далучыцца запрашаюць усіх ахвотных.
Полацк – горад, з якога пачыналася беларуская гісторыя і дзяржаўнасць. Засведчыць гэта супрацоўнікі Цэнтра культуры прапануюць удзелам у фотафлэшмобе «Родная старонка».
Трэба зрабіць прыгожыя фотаздымкі ў горадзе и даслаць іх у сацыяльныя сеткі ЦК «Полацк». Ад аднаго чалавека – не больш за два фота.
Яшчэ адна ініцыятыва – конкурс вершаў на беларускай мове «Няхай гучыць родная мова». Да удзелу запрашаюць моладзь ва ўзросце 8-17 гадоў.
Якія умовы конкурса?
Неабходна запісаць відэаролік працягласцю да 5 хвілін, як удзельнік чытае на памяць верш беларускага пісьменніка. Можна выкарыстоўваць розныя візуальныя атрыбуты, музычнае суправаджэнне і іншыя аўдыясродкі, што адпавядаюць тэме твора.
Затым трэба даслаць відэа на пошту Цэнтра культуры «Полацк» (polotsk.ck@vitobl.by) з пазнакай «Няхай гучыць родная мова» або ў асабістыя паведамленні афіцыйнай групы Цэнтра УКантакце.
Работы прымаюцца да 26 лютага ўключна, а вынікі падвядуць на наступны дзень. Пераможцам абяцаюць прызы.
Тэлефон для даведак: +375 (33) 649-25-08.
Читайте также: Дамы становятся королевами. В Полоцке представили дизайнерскую одежду Надежды Манцевич
В Полоцке стартовал открытый конкурс лоскутного шитья. Какие условия?
«Родны мой горад – любоў мая». Жыхары Полацка ўзгадваюць любімыя беларускія радкі да Дня роднай мовы