Абласны марафон «Размаўляй і натхняй» абвясціла да Міжнароднага дня роднай мовы Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна. Да яго далучыліся ўстановы культуры ва ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны. Праграма ўключае каля 240 мерапрыемстваў і больш за 190 выстаў. Што прапануюць жыхарам Полацка і Наваполацка?
Мову называюць нацыянальным скарбам і душой народа, у ёй адлюстроўваецца векавая памяць пакаленняў. Паводле ацэнак ЮНЕСКА, палова з 6 тысяч моў свету сёння знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Каб нагадаць пра гэтую праблему, захаваць і падтрымаць культурную разнастайнасць, быў заснаваны Міжнародны дзень роднай мовы.
Фота: Горад214
У Беларусі мова тытульнай нацыі – беларуская. Толькі ў адной краіне свету яна можа пачуваць сябе як гаспадыня ў сваім доме. Дзень роднай мовы выступае нагодай, каб яшчэ раз зрабіць крок у напрамку папулярызацыі роднага слова.
Фота: ЦБС Полацка
Бібліятэкі Полацка падрыхтавалі да марафону «Размаўляй і натхняй» шэраг цікавых мерапрыемстваў. Сярод іх – акцыі «Маё любімае слова» і «Размаўляй са мной па-беларуску», падарожжа «Беларускі краявід», турнір «Знаўцы роднай мовы», інтэлектуальная гульня «Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова». Поўны спіс акцый можна паглядзець па гэтай спасылцы.
Шмат прэзентацый, вечарын, сустрэч з чытачамі праводзяць таксама бібліятэкі Наваполацка.
Фота: instagram.com/polotskayacbs
Акрамя таго, падчас акцыі «Размаўляй і натхняй» складаецца «Віцебскі слоўнік». Неабходна выбраць адно або некалькі слоў на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаны з Полацкам або Наваполацкам, слова-брэнд, якое характарызуе нашу мясцовасць. Аформіць работу ў выглядзе ілюстрацыі, дзе на адпаведным па сэнсе фоне напісана слова з яго перакладам на рускую мову. У апісанні да фота – даць тлумачэнне слова з тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, прывесці цытату.
Фота: vk.com/novopolotsk_library
Читайте также: Цэнтр культуры «Полацк» віншуе з Днём роднай мовы і запрашае на флэшмоб
В Полоцке стартовал открытый конкурс лоскутного шитья. Какие условия?
«Родны мой горад – любоў мая». Жыхары Полацка ўзгадваюць любімыя беларускія радкі да Дня роднай мовы