Главная > Новости > Общество > Святло свеціць у цемры. Фота з урачыстасці ў касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку


Святло свеціць у цемры. Фота з урачыстасці ў касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку

13:15, 10.12.2024 2259

Святая імша ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла ў касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку. Прапануем фотарэпартаж Кірыла Смалякова.

DSC_1762

Да 25 снежня ў вернікаў каталіцкай царквы працягваецца Адвэнт. Гэта асаблівы чатырохтыднёвы перыяд, прызначаны для годнай падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння. Ён суправаджаецца духоўнымі практыкаваннямі, засяроджаннем, пакаяннем, малітвай.

DSC_1767 

Традыцыйна ў гэты час у касцёле адбываюцца Рараты – святыя імшы ў гонар Маці Божай.

Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы: чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае.

DSC_1773 

Рараты адбываюцца перад усходам сонца. У касцёле патушана святло, толькі гараць раратнія ліхтарыкі, якія прыносяць з сабою людзі, звычайна запаленымі, ідучы з дому ў святыню, асвятляючы змрок.

Гэтая прыгожая сімволіка, як тлумачаць у касцёле, нагадвае пра неабходнасць збірання на працягу ўсяго Адвэнту добрых учынкаў, якія дапамогуць асвяціць змрок граху ў нашай душы, паказаць Езусу шлях да нашага сэрца.

DSC_1776

Рараты асаблівым чынам нагадваюць людзям пра Марыю, якая падобная да ранішняй зоркі, што апярэджвае ўсход сонца. Так і Марыя папярэдзіла прыход Езуса Хрыста – Сонца і Святла ўсяго свету.

Падчас імшы запальваюць дадатковую свечку, якая называецца раратняй і з’яўляецца сімвалам Апякункі перадкаляднага чакання – Марыі. Найсвяцейшая Дзева з’яўляецца не толькі Апякункай чакання, але перш за ўсё прыкладам чакання і прыпадабнення Богу.

DSC_1811v

Раратка – сімвал Марыі, якая сярод змроку граху нясе свету Хрыста, праўдзівае Святло. Звычайна гэта свечка белага альбо светла-жоўтага колеру, перавязаная белай (ці блакітнай) стужкай і ўпрыгожаная зеленню ці ліліямі. У касцёлах раратку ставяць у сярэдзіну адвэнтавага вянка або пры алтары.

DSC_1817v

Белая стужка на раратняй свечцы нагадвае праўду аб чысціні і Беззаганным Зачацці Марыі, а зеляніна – колер надзеі – гэта знак, што Марыя прынесла свету Надзею ўсіх часоў і пакаленняў. Ліліі і блакітная стужка традыцыйна сімвалізуюць саму Багародзіцу.

DSC_1783

На шлях разам з Найсвяцейшай Паннай Марыяй праз Адвэнт да Езуса ад шчырага сэрца благаславіў вернікаў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

«Пакуль працягваецца нашая зямная пілігрымка, – сказаў арцыбіскуп, – не забывайма прасіць Багародзіцу словамі цудоўнай песні:

Марыя,



Ты — як прамень святла між цернямі,

Як ясны дзень для душаў верных.

Пакуль ідзем зямной дарогаю

Не пакідай Ты нас, о Маці Бога».

DSC_1785

DSC_1786h

DSC_1788h

DSC_1789

DSC_1806h

DSC_1812

DSC_1813

DSC_1818

DSC_1820

Читайте также: В Новополоцке стартовала благотворительная акция «Подари новогоднее чудо!»

«Вся атмосфера пропитана древностью». Россияне включили Полоцк в число красивейших городов Беларуси

Почему Полоцк обязателен для посещения? Минчане рассказали, каким увидели наш город

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код