У Наваполацку запрашаюць у Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Наваполацка на ўнікальнае прадстаўленне-спектакль «Віцебскі жлоб».
Тэатр ценяў «Віцебскі жлоб» - з 2022 года мае статус элемента гісторыка-культурнай нематэрыяльнай спадчыны Віцебскай вобласці, распавядаюць арганізатары.
Віцебскі жлоб – гэта адметны тып народнага батлеечнага тэатра, які спалучае ў сабе статычную лялечную панараму з рухомым тэатрам ценяў. Паказ батлейкі звязаны з нараджэннем Хрыста і адбываецца падчас Каляд. Жлобам (жолабам, жлобкам) у народзе называюць яслі для кармлення жывёл, у якіх паводле рэлігійнага падання ляжаў Хрыстос у час пакланення вешчуноў. Такі тып батлейкі быў пашыраны на Віцебшчыне і прылеглых тэрыторыях у XIX ст.
Элемент дзейнічае на тэрыторыі Наваполацка, а яго носьбіт - Андрэй Міхайлавіч Рэцікаў - кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ».
Усю дзею выконваюць батлейшчык, які запальвае свечкі, запускае кружэлкі ў нішах і каментуе дзеянне, а таксама гурт, які выконвае песенную частку. Паказ батлейкі звязаны з нараджэннем Хрыста і адбываецца пад час Каляд. З удзелам народнага гурта архаічных спеваў Княжыч.
Калі? 13 лютага, 17.30
Дзе? Наваполацк, вул. Паркавая, д. 1
Кошт? 4 рублі
Увага! абавязковы папярэдні запіс +375-214-50-32-82
Раней мы публікавалі матэрыял, дзе тэлеканал «МИР 24» падрыхтаваў сюжэт, дзе распавядаецца, як майстар народных рамёстваў з Наваполацка аднавіў нацыянальную батлейку.
Чытайце таксама: «Верхний этаж – это небо, там ангелы, мистерия, волхвы». Телеканал «Мир» нашел Рождественское чудо в Новополоцке
Тая самая магічная батлейка – расказваем пра маленькі калядны цуд у Полацку
От Кёльна – до Полоцка. Художник Иван Иванов представляет выставку графики «Городские легенды»