Главная > Новости > Культура > Тая самая магічная батлейка – расказваем пра маленькі калядны цуд у Полацку


Тая самая магічная батлейка – расказваем пра маленькі калядны цуд у Полацку

11:15, 25.01.2024 1247 Источник: https://gorod214.by/

У Полацку паказвалі батлейку. Здаецца, гэта адбываецца кожны год на Каляды, але ўсё роўна цікава і казачна. Мы наведалі цудоўнае дзейства, каб здабыць святочнага настрою для нашых чытачоў і яшчэ адну нагоду ганарыцца нашымі землякамі.

dsc_0041

Фото:polotsk.museum.by

Ладзіў паказ Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Нашы пастаянныя чытачы ўжо заўважылі, колькі добрых імпрэз і крутых майстар-классаў праводзяць яго супрацоўнікі. А наведвальнікі музея ўжо смела дзеляцца на пастаянных і новых, таксама заўседы чаканых. На батлейку ў выходныя прыйшлі і тыя, і іншыя. І ўсе засталіся пад уражаннем.

dsc_0075_0

Прывез спектакль лялечнага тэатра ў Полацк Андрэй Рэцікаў – яго імя даволі вядома ў культурным асяроддзі.

Кіраўнік Народнага тэатра лялек «КапялюШ» з наваполацкага Цэнтра раместваў і традыцыйнай культуры літаральна сваімі рукамі аднавіў тое, што магло знікнуць у вірах гісторыі. Гэта адметны народнага батлеечнага тэатра пад назваю «Віцебскі жлоб». Слова жлоб, жлабок азначае а яслі (па-руску «кормушка»). Яны ў свой час і сталі калыскай для маленькага Іісуса.

dsc_0208_1

Гледачы каляднай батлейкі ўбачылі гісторыю Хрыстова Нараджэння. Гульня ценяў, таямнічае, жывое святло свечак, акапэльныя спевы (Андрэю Рэцікаву дапамагалі каляжанкі з фальклорнага калектыву) стварылі маленькі цуд у музеі.

dsc_0126_0

Расказвае Настасся Цыганкова, вядучы навуковы супрацоўнік Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я:

«Мы ведалі, што тэатральнае прадстаўленне «Віцебскі жлоб» спадабаецца нашым наведвальнікам. Гэта мерапрыемства спалучала ўсё тое, што мы любім. Выбітная беларуская традыцыя, магічная атмасфера, таямнічасць, ну і, вядома, немагчыма не правесці батлейку падчас Каляд! Таму ўсе зоркі сышліся. Каляды ў музеі адсвяткавалі як след: мы і варажылі з дзяўчатамі, і калядоўшчыкаў сустракалі, і батлейку паказвалі. Зрабілі ўсё, каб год закруціць на новы віток».

dsc_0129



А вось якімі ўражаннямі падзялілася навучэнка педагагічнага каледжа Марыя:

«Мне вельмі спадабалася. Стваралася такая цудоўная, неверагодная атмасфера. Быццам чароўныя агеньчыкі, цені, песні і голас апавядальніка падтрымлівалі магію ў паветры. Хацелася б пабачыць такое яшчэ не раз».

Сачыце за анонсамі на нашым сайце, і вы дакладна не прапусціце падобных імпрэз. Нагадваем, што асноўнымі навінамі і цікавымі тэмамі мы дзелімся ў сацсетках. Далучайцеся!

dsc_0011_1

Читайте также: «Верхний этаж – это небо, там ангелы, мистерия, волхвы». Телеканал «Мир» нашел Рождественское чудо в Новополоцке

Крылья ангела, супер-баня и хот-доги у елки – полочане рассказали, чем удивил их новогодний город

В Полоцке приглашают на мастер-класс «Магия глиняных колокольчиков»

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код