Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка ладзіць цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Тыдню бацькоўскай любові. Жыхароў і гасцей горада запрашаюць скарыстаць выдатную магчымасць правесці час разам з сям'ёй, дакрануцца да свету творчасці і больш даведацца пра традыцыйныя рамёствы.
Жыхары і госці горада змогуць наведаць экскурсію па майстэрнях цэнтра, паўдзельнічаць у майстар-класах па саломапляценні, традыцыйных спевах, ручной лепцы з гліны, паглядзець лялечны спектакль тэатра «Капялюш», сваімі рукамі зрабіць шопер з набіванкай ці абярэг з вышыўкай.
Запісацца на мерапрыемствы можна па тэлефоне 50-32-82 або на старонцы цэнтра ў Інстаграм.
Читайте также: Озеленяем Полоцк: в парке около Кургана Бессмертия посадили липовую аллею
На центральной аллее в Полоцке создают новые ландшафтные композиции. Фото