Главная > Новости > Культура > 8 выдатных беларускіх кніг, якія трэба прачытаць кожнаму. Некаторыя можна будзе знайсці на фестывалі ў Полацку


8 выдатных беларускіх кніг, якія трэба прачытаць кожнаму. Некаторыя можна будзе знайсці на фестывалі ў Полацку

10:20, 26.02.2019 23051 Источник: gorod214.by

Напярэдадні літаратурнага фестываля ў Полацку мы звярнуліся да вядомага пісьменніка Алеся Аркуша, каб той параіў некалькі годных беларускіх мастацкіх кніг, якія абавязкова трэба пашукаць на кірмашы ў нядзелю.

Мы прасілі спадара Алеся, каб ў спісе абавязкова былі кнігі полацкіх і наваполацкіх аўтараў, у тым ліку і яго самога.

Ганна Севярынец. «Гасцініца «Бельгія» (Мінск. «Рэгістр», 2019).

hascinica_belhija_dzijana_seradzjuk__1__logo 

Фота: Новы Час

Новы раман Ганны Севярынец апісвае літаратурнае жыццё Беларусі 1920 - першай паловы 1930-х гадоў. Сярод галоўных герояў паэты Алесь Дудар і Уладзімір Дубоўка. У рамане практычна няма мастацкага вымыслу, твор пабудаваны на архіўных дакументах, газетных матэрыялах таго часу, успамінах сведкаў, гэпэушных справах.

Дарэчы, адзін з герояў кнігі, Алесь Дудар, ў 1925 годзе стварыў у Полацку філію літаратурнага аб'яднання «Маладняк».  У рамане неаднойчы згадваецца Полацк і полацкія «маладнякоўцы».

Алег Мінкін. «Мяне тут не было...» (Мінск. «Кнігазбор», 2018).

fest01_116

Фота: Саюз беларускіх пісьменнікаў

Легендарны паэт 80-90-х. У сярэдзіне 80-х жыў у Полацку ў Запалоцці. Менавіта ў Полацку пачалася ягоная літаратурная кар'ера, калі ён стаў сябрам літаратурнага аб'яднання «Крыніцы», якое працавала пры наваполацкой гарадской газеце «Хімік».

Кніга, якая аб'яднала лепшую паэзію, пераклады і прозу пісьменніка, выйшла ў якасці ўзнагароды за атрыманне Алегам Мінкіным летась прэміі імя Міхася Стральцова.

Алесь Аркуш. «Захоп Беларусі марсіянамі» (Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда", 2016)

zachop

Фото: Будзьма беларусамі!

Мастацкі раман пра Алеся Дудара і Полацк 20-х гадоў. Кніга апавядае пра прыезд маладога паэта ў старажытны горад на берагах Дзвіны і пра ягоныя высілкі па стварэнні ў горадзе філіі «Маладняка» і правядзенне беларусізацыі. Раман утрымлівае містычны сюжэт, згодна якому Дудар шукае пад Полацкам тамнічныя падземныя сутарэнні.

Вінцэсь Мудроў. «Помнік літары Ў» (Мінск. Выдавец А.М.Янушкевіч, 2018). 

pomnik1

Фота: Наша Ніва

Кніга аб'яднала пад сваю вокладку лепшую малую прозу наваполацкага празаіка, напісаную за апошнія дзесяць гадоў. Падзеі ў большасці твораў адбываюцца за савецкім часам. Проза Мудрова вызначаецца адметнай аўтарскай стылістыкай, гумарам і дакладным адлюстраваннем будзёнага жыцця шараговага грамадзяніна.



Андрусь Горват. «Радзіва «Прудок» (Мінск. «Медысонт», 2017).

prud

Першая кніга маладога пісьменніка Андрэя Горвата, якая адразу стала бэстсэлерам. Кніга пабудаваная па прынцыпу дзённіка, у якім аўтар апісвае сваё жыццё ў вёсцы Прудок на Палессі, куды ён з'ехаў жыць у дзедавай хаце. Кніга падрабязна апісвае «натуралізацыя» гарадскога хлопца ў вясковае жыццё. З гумарам, показкамі і анекдатычнымі гісторыямі.

Віктар Марціновіч. «Ноч» (Мінск. "Кнігазбор», 2018).

nocz_3-800x533-irw6p 

Фота: Наша Ніва

Чарговы раман Віктара Марціновіча аказаўся містычным і нават апакаліптычны. На Зямлі знікла святло і планета пагрузілася ў цямрэчу. І больш таго - знікла электрычнасць. Кніга апісвае, як у такіх умовах выжываюць людзі ў Беларусі, а таксама пра паўставанне розных паўдяржаўных утварэнняў, якіх толькі на тэрыторыі горада Мінску паўстала вялікая колькасць. Кніга стала бэстсэлерам. Пабачыла свет ужо другое выданне рамана.

Валеры Гапееў. «Ноч цмока»  (Мінск. «Галіяфы», 2016).

moka_1

Фота: Наша Ніва

Містычны раман з элементамі дэтэктыва. Людзі, аб'яднанныя захапленнем беларускім фальклорам і міфалогіяй, выкупілі пустыя хаты ў закінутай вёсцы і, паводле легенды пра цмока, вырашылі спрыяць нараджэнню і выхаванню сапраўднага лідара нацыі. Але цёмныя сілы, прачуўшы пра гэтыя планы, імкнуцца перашкодзіць. У выніку таемнай барацьбы ў гісторыю пра «нараджэнне цмока» нечакана трапляюць розныя выпадковыя людзі.

Уладзімір Арлоў. «Танцы над горадам» (Мінск. "Логвінаў", 2017)

tancy

Доўгачаканая кніга мастацкай прозы Уладзіміра Арлова, якая выйшла пасля значнага перапынку. Зборнік аб'яднаў тры аповесці, сярод якіх вылучаецца аднайменная з кнігай аповесць «Танцы над горадам». У творы апавядаецца дзіўная гісторыя, якая адбывалася ў Полацку недзе напачатку 70-х. На даху недабудаванага гатэлю перыядычна наладжваюцца таямнічыя танцы. Прычым удзельнікі гэтага самнамбулічнага «танцавальнага калектыву» практычна не кантактуюць паміж сабой па-за «сцэнай» пад адкрытым небам. Як і ў ранейшых кнігах, проза Арлова адметная стылістычнай і кампазіцыйнай асаблівасцю.

Чытайце таксама:

«Мне нравится естественность происходящего». Мы спросили полочан, почему они ходят на вечера традиционных танцев (Фото)

«Я благодарен Полоцку, где мы все начали танцевать». Владимир Орлов выиграл литературную премию за книгу «Танцы над горадам»

«Уже девять лет мы живем только за свой счет». Режиссер театра АРТ Анна Шелепова рассказала о новом спектакле, зрителях и энергии 

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код