Главная > Новости > Культура > «Вясна-красна» ў Полацку: свята абуджэння прыроды адзначаць у Музеі ткацтва


«Вясна-красна» ў Полацку: свята абуджэння прыроды адзначаць у Музеі ткацтва

11:43, 29.04.2019 1807 Источник: gorod214.by

1 мая ў Полацку адбудзецца свята «Вясна-красна» ў гонар абуджэння прыроды і Вялікадня. Арганізатары распавялі gorod214.by, якой будзе святочная імпрэза.

UkxeMYY2BA

Фота арганізатараў 

Наведнікам Музея ткацтва ў наступную сераду (пачатак а 13 гадзіне) абяцаюць знаёмства з велікоднымі традыцыямі беларусаў, карагоды са спевамі і танцамі, інструментальную музыку (зайграе дуда, гармонік, бубен, скрыпка), гульні з яйкамі, а таксама пачастункі ды гарбата з зёлак.

Вы пабачыце «Валачобны абрад» — унікальную традыцыю Віцебшчыны, калі мужчынскі гурт валачобнікаў, спяваючы велічальныя песні, абыходзіць хаты на Велікодным тыдні, — кажуць арганізатары.

Заспяваюць на свяце фальклорныя гурты «Варган» і «Рэхта». Падрабязнасці можна пачытаць тут.

Уваход — 3 рублі, дзеткам да 7 год — бясплатна. Адрас: г. Полацк, вул. Войкава, 1 Тэлефон для даведак: 46-30-41

08bfOKTzW9E

отдых на природе

Читайте также«Пилигрим» не покидает нас. Народный театр отметил 70-летний юбилей в Полоцке (ФОТОГРАФИИ)

Рагнеда, Торвальд ці Баршчэўскі: каму ў Полацку трэба паставіць помнік перш за ўсё?

Концерта «Ляписа-98» в Новополоцке сегодня НЕ будет. Его перенесли на июнь


Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код