Перад купальскай ноччу ўдзельнікі полацкага фальклорнага гурта «Варган» традыцыйна збіраюцца на сядзібе ля возера Шо ў Глыбокскім раёне. З-за пандэміі падрыхтоўка да свята ў гэтам годзе адрознівалася ад іншых. Але яно не магло не адбыцца, распавядае gorod214.by адзін з музыкаў «Варгана» Стась Сілка.
А прыгожымі фотаздымкамі падзялілася Аляксандра Глот-Немізанская.
– Не святкаваць Купалле мы не маглі ніяк, бо для нас гэта вельмі важнае свята, – гаворыць Стась Сілка. – Тым больш, што амаль тры месяцы мы не збіраліся на рэпетыцыі, каб не рызыкаваць у складаны час пандэміі. Таму моцна ўсе засумавалі адзін па адным.
Мы не рабілі абвестак і не запрашалі нікога, але схаваць ад мясцовых жыхароў, што на іх зямлі палачане робяць свята, немагчыма.
Штогод мы ладзім Купалле і з кожным годам робім усё лепей і лепей. Паглядзіце фотаздымкі: знаходзіцца і дзейнічаць у такой прыгажосці – гэта найвялікшае шчасце! Так што ў наступным годзе, спадзяемся, можна будзе ўсіх запрасіць, перажыць гэтую ноч разам з намі!
Фота: Аляксандра Глот-Немiзанская
Відэа: Николай Марченко
Чытайце таксама: Паглядзіце, як у Полацку ладзілі сапраўдныя беларускія Каляды – з варожбамі і пачастункамі (Фотарэпартаж)
Калядныя танцы: у Полацку весела і з музыкай адзначалі зімовыя святы і праводзілі стары год
З аншлагам і танцамі. «Варган» прэзентаваў альбом з музыкай Полаччыны. ФОТА і ВІДЭА