У Полацку распачынаюць новую серыю сустрэч праекта #ЖываяМова. 31 ліпеня а 19-й арганізатары запрашаюць жыхароў Полаччыны ў кавярню «Раздол» (вул. Талстога, 15).
— Мы прыпынялі сустрэчы з-за каранавіруса, але цяпер пастараемся вярнуць рэгулярнасць, — распавёў Gorod214.by арганізатар і вядучы сустрэч Сяржук Хвасцёнак. — Гэтым разам чакаем вельмі цікавых гасцей, але хто гэта — няхай будзе сюрпрызам, падказка на афішы! А таксама плануем невялічкі канцэрт на альтанцы.
Сустрэчы цяпер плануецца праводзіць раз на месяц.
#ЖываяМова — праект, які арганізавалі ў 2017 годзе да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Гэта серыя сустрэч з цікавымі людзьмі, якія размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці або робяць унёсак у развіццё беларускай культуры. Імпрэзы, скіраваныя на пашырэнне зацікаўленасці ў беларускай мове і культуры, палюбіліся жыхарам рэгіёна, таму іх вырашылі зрабіць рэгулярнымі. Арганізатары — Інфармацыйна-культурны цэнтр «ІніцыАрт» і Віцебскае грамадскае аб’яднанне «Самакіраванне і грамадства».
За анонсамі праекта можна сачыць тут.
Чытайце таксама: Новы сезон «Жывой мовы» ў Полацку. Першы госць — Анастасія Зелянкова з кнігай-дзённікам супрацоўніка НКУС
«Рубон» на Двине. Посмотрите, как в Полоцке прошел день экскурсий на драккаре (Фотографии)