Недалеко от Полоцка и Новополоцка находится самый маленький город в Беларуси. Если вы не были там, или были уже давно, то очень рекомендуем отправиться в Дисну снова. Почему? Объясняет Стас Силка.
Усяго ў 40 км ад Полацка знаходзіцца вельмі мілы гарадок з багатай гісторыяй і добрымі людзьмі – горад Дзісна. Самы маленькі горад Беларусі чакае на турыстаў і, нягледзячы на знешнюю адсутнасць жыцця, часам здзіўляе. Кідаецца ў вочы, што дзісненцы, у традыцыях жыхароў еўрапейскіх сталіц, вельмі актыўна карыстаюцца роварамі. У час нядзельнай службы каля праваслаўнага храма іх стаяла, бадай, штук 30. Гэта вельмі ўражвае і дадае штрых да атмасферы гарадка.
Людзі ў горадзе вельмі ветлівыя і сапраўды рады гасцям, лёгка ідуць на кантакт, падказваюць і расказваюць усё што ведаюць пра сваё месца і гэта вельмі прыемна.
Апошняя навінка, створаная для дзісненцаў і гасцей – гэта велізарны мурал з выявай беларускага мастака Язэпа Драздовіча на вуліцы Юбілейнай, Насупраць былой гасцініцы «Рыга». Язэп Драздовіч, напэўна, самы вядомы ўраджэнец Дзісненшчыны – мастак, археолаг, этнограф, касмолаг. І вельмі прыемна, што Дзісна працягвае працу па фарміраванні свайго вобразу, знаходзіць у сваёй гісторыі выбітных персанажаў і выкарыстоўвае іх для упрыгожвання свайго гораду.
Фота: Таццяна Корабава
Читайте также: Три атмосферных места в городе, о которых вы могли не знать: вышел подкаст о Полоцке и Новополоцке
Калядныя танцы: у Полацку весела і з музыкай адзначалі зімовыя святы і праводзілі стары год