На Верхнем замке в Полоцке начались долгожданные археологические раскопки. Работа ведется в восточной части замка, где потом планируют строить еще одно здание будущего кадетского училища. Археологи под руководством старшего научного сотрудника Института истории Академии наук Беларуси Марата Климова хотят изучить застройку 11-16 веков и остатки древнего вала замка.
GOROD214.BY побывал на месте раскопок и расспросил о них Марата Климова.
«Мы чакалі пачатку раскопак з 30 мая. Праца адцягвалася з-за таго, што не быў умацаваны фундамент суседняга будынка. Калі ж гэта адбылося, ужо і надвор'е стала па-сапраўднаму восеньскім. Таму многія з тых, хто запісваўся на працу да нас летам, зараз не могуць удзельнічаць. Так што людзі нам патрэбныя, і ўсе жадаючыя могуць звяртацца да мяне.
Мы зараз толькі пачынаем работу на так званым кантактным пласце, то бок гэта пласт паміж знішчаным раней слоем, дзе працавала ў свой час будаўнічая тэхніка, і больш раннімі, некранутымі пластамі. Таму пакуль датаваць нейкія асобныя знаходкі і рабіць высновы немагчыма. Потым пойдуць стэрыльныя пласты і фармулёўкі стануць болей дакладнымі. Мы зможам казаць, да якога канкрэтна перыяду адносяцца тыя ці іншыя знойдзеныя рэчы.
Ужо зараз тут можна пабачыць рэшткі полацкай маставой, магчыма, мяжы 13-14 стагоддзяў. Тут былі жылыя пабудовы, аб гэтым сведчаць фрагменты печы. Але ж навуковыя высновы наперадзе – капаць яшчэ чатыры метры ўніз. А знялі пакуль 20 сантыметраў слою. Мы зрабілі адмысловыя сталы, каб было зручней перабіраць зямлю. Знаходкі складваем ў пакункі, а адпрацаваны слой вывозім тачкамі на месца раскопак 1961 года. Адтуль зямлю забярэ тэхніка».
Археологи говорят, что как только погода станет неподходящей для работы, раскопки ждет консервация и продолжение уже следующей весной. Записаться в археологическую бригаду и узнать все подробности можно по телефону +37529 776-26-75.
Читайте также: «Комплекс зданий будущего кадетского училища на Верхнем замке в Полоцке готов на 45%». Фотографии