Главная > Новости > Забаўкі > Полоцкая рок-группа «Версия» выпустила первый студийный альбом


Полоцкая рок-группа «Версия» выпустила первый студийный альбом

11:50, 24.12.2021 4029 Источник: gorod214.by

Культовая полоцкая группа «Версия» выпустила свой первый студийный альбом. Работа доступна для прослушивания на всех цифровых и стриминговых интернет площадках. Gorod214.by не мог пройти мимо этого события и попросил музыканта Стаса Силку написать рецензию на долгожданную пластинку хорошо знакомой многим жителям Полоцка и Новополоцка группы.

versia

Фото: Сергей Крышен

12 снежня старажылы полацкай рок-сцэны выпусцілі альбом «Надзея», які стаў першым сапраўды прафесійным альбомам за больш чым 20-гадовую гісторыю існавання гурта. Павел Сляпцоў і гурт «Версія» заявілі пра сябе яшчэ ў далёкім 1998 годзе і адразу сталі значнай часткай полацкай рок-тусоўкі. У 2001-м «Версія» стала лаўрэатам легендарнага рок-фестываля «Рок-Кола», які быў флагманам беларускага фестывальнага руху ў 90-я і 2000-я гады.

Фактычна гэты калектыў – адзіны на мясцовай сцэне, які не толькі прайшоў выпрабаванне часам, але і захаваў сваю маладую энергію і зараз актыўна выступае на лакальных мерапрыемствах Полаччыны, а таксама выязджае з канцэртамі ў іншыя гарады Беларусі. Але прыспеў час зафіксаваць сваю творчасць, каб даць магчымасць старым фанам і новым слухачам займець любімыя кампазіцыі ў сапраўды добрай якасці.

Доўгачаканы альбом запісваўся на розных студыях на працягу ажно трох гадоў. «Надзея» – гэта вялікая сумесная праца музыкантаў: Паўла Сляпцова (вакал), Івана Шаўчука (гітара), Аляксандра Вернага (бас), Паўла Варошка (барабаны), Кірыла Паліцаева (гітара), Аляксандра Цюлікава (бас), Вячаслава Шкетава (баян). Запісваў альбом пераважна Сяргей Афанасенка ў Мінску, а загалоўны трэк – «Надзея» запісваў у Нямеччыне Hilmar Habrom. Звядзенне і майстарынг рабіў Канстанцін Пыжоў.

photo_2021-12-23_23-14-31

У альбом увайшлі 11 кампазіцый, лідар гурта і аўтар песень Павел Сляпцоў кажа, што ўсе іх можна лічыць новымі, бо выконваліся яны на канцэртах, а ў добрым запісы іх не было. Пагодзімся з гэтым. У альбоме таксама прысутнічаюць 2 песні на беларускай мове, на вершы наваполацкага паэта Юрася Касцюка – гэта «Абое рабое» і сама «Надзея».



У альбоме кожны знойдзе для сябе нешта блізкае, бо тэксты перадаюць знаёмыя кожнаму эмоцыі розных адценняў і суправаджаюцца лёгкай для ўспрымання, але тым не менш, не банальнай і цікавай музыкай. Слухаецца альбом, што называецца, на адным дыханні, ад пачатку і да канца. Па адчуваннях, галоўнае, што звязвае ўсе песні – гэта сусветная вялікая Любоў.

Хацелася б дадаць асабіста ад сябе, што мне было вельмі прыемна ўбачыць запісаным альбом «Версіі», бо ў час, калі вакол пануюць пераважна кавер-бэнды, любая праява сваёй творчай індывідуальнасці і жаданне ствараць нешта сваё, унікальнае выклікае вялікую радасць.

З надзеяй чакаем новых запісаў Паўла Сляпцова і гурта «Версія».

Читайте такжеИз Венеции — в Полоцк. Не пропустите новую выставку в Художественной галерее

«Щелкунчик» в Новополоцке. Билеты на балет – отличный подарок нашим друзьям и близким к Новому году

Что, как и зачем мы едим? Не пропустите «вкусную» выставку и открытую лекцию в Полоцке

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код