Главная > Новости > Общество > «Каб неслі святло сярод цемры». У касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку адсвяткавалі Божае Нараджэнне


«Каб неслі святло сярод цемры». У касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку адсвяткавалі Божае Нараджэнне

17:05, 25.12.2021 2547 Источник: gorod214.by/

Христиане западного обряда – католики, греко-католики, протестанты – 25 декабря отмечают Рождество Христово. Накануне повсеместно прошли торжественные богослужения. Наш фотокорреспондент Кирилл Смоляков побывал на праздничной мессе в костеле Святого Андрея Баболи в Полоцке и постарался передать для вас, уважаемые читатели, царившую там атмосферу.

DSC_7210

«Бог сабраў нас у гэтую святую ноч, каб мы радасна і ўрачыста святкавалі нараджэнне Пана і абвяшчалі нашу веру ў Хрыста, збаўцу свету. Узрадуйцеся, браты, святкуйце і слаўце самую прыгожую навіну ва ўсёй гісторыі чалавецтва», – такія словы прагучалі на пачатку імшы.

DSC_7248

DSC_7245

DSC_7300


Святары патлумачылі вернікам сутнасць свята. Яно заклікае да таго, каб чалавек вызваляўся з духоўнай цемры, што стала вынікам грахоў і адступніцтва ад Бога. Панаванне зла ў сучасным свеце можа быць схаваным і завуаліраваным, мы нават не заўважаем, як яно пачынае намі авалодваць. Але людзі на працягу ўсіх часоў хочуць святла ў сваім жыцці і шукаюць яго. Важна бачыць і несці гэтае святло паміж усімі нашымі праблемамі, цяжкасцямі і заклапочанасцямі, каб стаць больш шчаслівымі.

DSC_2257

DSC_2268

«Хрыстос нарадзіўся, славім Яго!», – тройчы разам прамаўлялі прысутныя.
«Божая любоў, – сказаў у сваім звароце да вернікаў ксёндз полацкага касцёла Францішак Кісель, – не цураецца схіліцца над кожным грэшным чалавекам, каб яго выратаваць і даць яму новую надзею. Таму святкаванне таямніцы уцелаўлення Божага сына дазваляе нам у чарговы раз наблізіцца да праўды пра Бога, які хоча быць блізкім да кожнага з нас у кожнай нашай сітуацыі, які хоча напоўніць святлом сваёй святой прысутнасці нашае жыццё і нашыя справы».

DSC_7252

DSC_7268

Ксёндз Францішак павіншаваў усіх людзей добрай волі, пажадаў Божага супакою і духоўнай пілігрымкі ў Бэтлеемскую пячору, каб кожны сустрэўся з нованароджаным, які выклікае захапленне ад сузірання яго святла.
«Няхай дзякуючы таямніцы уцелаўлення Бога нашага, – адзначыў святы айцец, – наша Айчына Беларусь стане тым Бэтлеемам, каб у ёй кожны дзень праз сваю ласку нараджаўся Езус. Няхай Ён адорыць нас сваім супакоем, узбагаціць новай надзеяй, блаславіць усіх нас і вядзе нас шляхам Евангелля ў шчаслівую нашу будучыню».

DSC_7224

DSC_2243

DSC_2260

DSC_7234

DSC_2265

DSC_7246

DSC_7254

DSC_7256

DSC_7279

DSC_7265

DSC_2275

DSC_2262

DSC_2279

DSC_7309

Читайте также:«Важна, каб надзея была моцнай». Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са Святам Божага нараджэння (відэа)

Дети рассказывают о Рождестве. Посмотрите праздничный проект театра «Арт» и «Радыё Марыя»


Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Лариса Малашеня




Не вижу код