Добрых пожеланий на Новый год не бывает много. Поэтому фольклорный коллектив «Варган» Полоцкого государственного университета отправился колядовать в деревню Бездедовичи Полоцкого района, чтобы возродить древний белорусский обычай в естественной для него среде обитания. Посмотрите, как радовались гостям местные жители. Даже фотографии, сделанные нашим корреспондентом Кириллом Смоляковым, заряжают позитивом. А как здорово было почувствовать эту мощную энергетику в реальности!
«Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! Мы людзі не простыя, з далёкага краю, з-пад самага Раю. Ці дазволіш, пан-гаспадар, Каляду заспяваць?», — такімі паэтычнымі прыгаворамі калядоўшчыкі звярталіся да вяскоўцаў. З музыкай і песнямі яны па чарзе абыходзілі хаты жыхароў Бяздзедавічаў і ў кожнай выконвалі рытуальныя дзеянні, якія, па старажытных звычаях, павінны прываражыць шчасце і дабрабыт на ўвесь наступны год.
Каляды беларусы спраўлялі ў гонар зімовага сонцастаяння. Святло перамагала цемру, нараджаўся новы віток жыцця, сонца паварочвала на лета. Продкі верылі, што ў гэты чароўны час як быццам адчыняюцца дзверы ў іншасвет. А значыць можна зазірнуць у будучыню і паўплываць на свой лёс — пры дапамозе разнастайных магічных дзеянняў заручыцца падтрымкаю вышэйшых сіл.
Прыход калядоўшчыкаў таксама звязвалі з поспехам і багаццем, успрымалі іх як Божых пасланцоў, сакральных гасцей. Вясёлая гаманлівая грамада вяла з сабой цікавых маскіраваныхм персанажаў. Галоўная з іх – Каза, што ўвасабляе ўсялякія даброты.
«Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць, у каго бывае – таго шчасце чакае!» – нагадвалі калядоўшчыкі. Спачатку алегарычная істота жвава танчыла з усімі, а потым падала на дол і памірала. Паводле народных павер’яў, гэты архаічны рытуал сімвалізуе смерць старога і нараджэнне новага года. А каб падняць рагатую, трэба паднесці ёй розныя прысмакі – тым самым гарантуеш сабе ўсялякія выгоды на перспектыву.
Вяскоўцы добра ведалі, што нельга парушаць традыцыю, таму шчодра адорвалі гасцей салам, цукеркамі і іншымі пачастункамі. А тыя ў абмен на дары спявалі велічальныя песні з пажаданнямі ўсялякага плёну. «Каб ў гэтай хаце заўсёды было што даці! Жывіце ў раскошы, майце торбу грошай – усяго даволі, а бяды ніколі!» – згадзіцеся, такія пажаданні не страчваюць сваёй актуальнасці ў любы час.
Нездарма ў кожнай хаце калядоўшчыкі сустракалі толькі пазітыўнае стаўленне, радасць і шчырыя ўсмешкі.
View this post on Instagram
Читайте также: Как под Новый год запрограммировать будущее? Ответ знает доктор исторических наук из Полоцка Владимир Лобач
«Ішла Каляда з Полацку». Паглядзіце, як фальклорны гурт «Варган» адраджае старажытнае свята
«Сказка Hand Made». Выставка мастеров Полоцка и Новополоцка проходит в Природно-экологическом музее