Главная > Новости > Общество > «Скарына з’яўляецца для нас прарокам». У Полацку і гарадах Еўропы прайшлі набажэнствы ў гонар славутага першадрукара (плюс відэа)


«Скарына з’яўляецца для нас прарокам». У Полацку і гарадах Еўропы прайшлі набажэнствы ў гонар славутага першадрукара (плюс відэа)

15:55, 21.01.2022 5080 Источник: gorod214.by/

Полацк, Мінск, Падуя, Прага, Варшава, Вільнюс. У касцёлах гэтых гарадоў адначасова правялі Святую імшу з нагоды 500-годзя выдання першага друкаванага малітоўніка на беларускай мове – «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны. Каталіцкія іерархі і вернікі маліліся за першадрукара і дзякавалі Бога за яго асветніцкую дзейнасць. Еўрапейскім гуманістам, які з’яўляецца арыенцірам культурна-гістарычнага развіцця сучаснасці, назвалі вялікага беларускага першадрукара.

Polack_Francishak-Skaryna19

У касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку Святую імшу з нагоды 500-годдзя выдання малітоўніка Францыска Скарыны ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч, старшыня канфедэрацыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. У набажэнстве ўдзельнічалі святары лацінскага і ўсходняга абрадаў, шматлікія вернікі, паведамляе каталіцкі партал.

franczisk-skorina (1)

«Францішак Скарына, – адзначыў у сваім слове да прысутных біскуп Алег Буткевіч, – з’яўляецца для нас прарокам, тым, хто ў сваім жыцці перад усім прагнуў жыць Божым словам і гэтым ім дзяліцца». Іерарх падзякаваў Богу за жыццё беларускага першадрукара, за яго асветніцкую і друкарскую дзейнасць, якая дапамагла ў тым, «каб малітва спадарожнічала чалавеку». У пропаведзі біскуп падкрэсліў, што Скарына імкнуўся перадаць веру іншым, хацеў пашырыць духоўную асвету сярод суайчыннікаў.

2022-01-12-5238_photo_1479303888

«Малая падарожная кніжыца» — гэта збор малітваў, выдадзены Францыскам Скарынам у 1522 годзе ў Вільні. Яна стала, фактычна, першым малітоўнікам на роднай мове для свецкіх вернікаў. Унікальнае выданне, як і многае з таго, што рабіў вялікі дзеяч Адраджэння, апярэдзіла свае часы і з’яўляецца нацыянальным духоўным скарбам беларусаў. У дні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання «Малая падарожная кніжыца» прэзетавалася ў Музеі беларускага кнігадрукавання ў Полацку.

2022-01-21-Polack_Francishak-Skaryna15

2022-01-21-Polack_Francishak-Skaryna25

2022-01-21-Polack_Francishak-Skaryna26

Фото:catholicnews.by

Читайте также:10 кніг, якія могуць атрымаць літаратурную прэмію «Гліняны Вялес». Сярод іх і тыя, што звязаны з Полацкам

В чем сила святой воды? Посмотрите, как праздновали Крещение в Полоцком районе 

Краеведческий музей Полоцка приглашает на вечер памяти известного тренера и встречу с олимпийской чемпионкой


Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код