Главная > Новости > Забаўкі > Якім пабачыў Полацк Напалеон Орда? Вядомы мастак зрабіў тут чатыры малюнкі амаль 150 гадоў таму


<

Якім пабачыў Полацк Напалеон Орда? Вядомы мастак зрабіў тут чатыры малюнкі амаль 150 гадоў таму

08:55, 24.02.2022 4433 Источник: gorod214.by

Сёлета спаўняецца 215 год са дня нараджэння вядомага беларускаскага мастака Напалеона Орды. Дзякуючы яму ў сучасных беларусаў ёсць магчымасць пабачыць родныя мясціны такімі, якімі яны былі каля 150 гадоў таму. Полацкая вандроўка Орды адбылася ў 1875-1876 гг.

У Полацку мастак выканаў тры акварэлі і адзін малюнак алоўкам, кажуць даследчыкі. На іх знайшлі адлюстраванне галоўныя архітэктурныя каштоўнасці Полацка.

cats

Напэўна, самы вядомы малюнак Напалеона Орды, зроблены ў Полацку. Аўтар зрабіў некалькі надпісаў на сваёй працы: Палотва (Палата – рэд) і Дзвіна. Царква Св. Сафіі. Полацк на Старым замку. Касцёл базыльянаў (надпіс часткова закрэслены – рэд). Таксама надпіс быў і на картцы, падклеенай да малюнка: Полацк над Дзвіной пры ўпадзенні ў яе Палаты. Касцёл некалі базыльянаў. Гэты старажытны горад з XII стагоддзя прызнаваў уладу Літвы (насамрэч Полацк увайшоў у склад ВКЛ толькі на пачатку XIV ст  рэд).

cats2

Царква Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Выгляд галоўнага і бакавога фасадаў царквы, з правага боку месціцца драўляная званіца, у глыбіні бачны фрагмент царквы з купалам. Надпіс Орды: Рака Палотва (Палата - рэд), Спаскі дом уніяцкай Святой Ефрасінні. Полацк, Беларусь.

cats3

Полацк, былы езуіцкі касцёл і кляштар. Выгляд галоўнага і бакавога фасадаў, дзвюхвежавы касцёл з купалам. З левага боку ў глыбіні захаваўся фрагмент трохпавярховага кляштара, з правага – двухпавярховы будынак з рызалітам. Надпіс: 23 чэрвеня, Полацк.



800px-Połacak,_Rynak,_Daminikanski._Полацак,_Рынак,_Дамініканскі_(N._Orda,_23.06.1875-76)

Дамініканскі касцёл. Выгляд галоўнага і бакавога фасадаў мураванага касцёла. З левага боку – трохпавярховы кляштар, з правага – яшчэ тры кляштарныя збудаванні. Ня пярэднім плане месціцца драўляная агарожда. Надпіс: Полацк, Дамінікаскі касцёл. Тут ляжыць цела Св. Баболі (1591 - 1657). Мошчы перавезены ў Полацк у 1827 г.

Па матэрыялах кнігі Леаніда Несцярчука «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны»

Чытайце таксамаХранитель сокровищ. Открываем тайны Полоцка с Александром Соловьевым, который знает о старом городе все и даже больше

Когда Полоцк был на полвека моложе – посмотрите, как выглядит город на старых фотографиях

Літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», якую заснавалі ў Полацку, спаўняецца 30 гадоў

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  





КЛЮЧЕВЫЕ СЛОВА




Не вижу код