У Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост. Першы дзень гэтага літургічнага перыяду Папа Францішак у сваім звароце да вернікаў папрасіў прысвяціць посту дзеля міру ва Украіне і ва ўсім свеце. Да закліку далучыліся ўсе каталіцкія біскупы Беларусі. У касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку таксама адбылася святая імша. Яе правялі двойчы, раніцай і вечарам, каб больш людей змаглі далучыцца да супольнай малітвы.
Фота: Кірыл Смалякоў
Першы дзень Вялікага посту у каталікоў называецца Папялец: вернікі пасыпаюць галовы попелам на знак пакаяння. Сёлета гэта была Папяльцовая серада. Пачытайце, якія словы прамаўлялі да палачан пробашч Францішак Кісель і вікарый Алег Хмылко.
Яны нагадалі вернікам, што пост – гэта не толькі час абмежаванняў у ежы, асаблівага кантролю сваіх залежнасцяў, але і час духоўнага ачышчэння. Кожны павінен задаць сабе пытанні і ўсумніцца ў сваёй правасці, падумаць пра свае памылкі. Мір трэба захоўваць у сабе, каб захоўваўся ён сярод людзей. Сэнс паста – духоўна ня быць сляпым, стаць на шлях Божы.
«Вялікі пост, – адзначыў святар, – гэта падарожжа, вяртанне да Бога. І важна не адкладаць яго на потым, а ўжо адразу звярнуцца да Яго ўсім сваім сэрцам. Гэта такое падарожжа, якое ахоплівае ўсё наша жыццё, усю нашу гісторыю. Гэта час, прызначаны для праверкі, якімі шляхамі мы крочым у пошуках таго, што прывядзе нас да Бога. Што дапаможа нам адкрыць сувязь з Богам, ад якога залежыць усё? За гэтыя сорак дзён трэба распазнаць, куды скіравана наша сэрца, куды вядзе нас гэты навігатар жыцця».
Што ж перашкаджае падарожжу вяртання да Бога? Гэта нашыя нездаровыя прывязаннасці, спакуслівыя путы заган, пошук фальшывай бяспекі ў грошах, знешнім вобразе.
«Усе мы маем духоўныя хваробы, ад якіх самастойна не можам вылечыцца. Глыбокія заганы, якія самастойна не можам выкарчаваць. Страхі, якія нас паралізуюць і якія мы самі не можам перамагчы. Таму і трэба звярнуцца да Хрыста», – тлумачылі ў касцёле.
Адзначалася, што сёлетні пост азмрочаны падзеямі ва Украіне. Увесь касцёл моліцца аб спыненні ваенных дзеянняў, бо няма нічога лепшага, чым мір на зямлі. Святары заклікалі спачуваць людзям, якія зараз перажываюць трагедыю, унутры сябе адчуць іх боль і пакуты, імкнуцца зразумець сутнасць падзей і дапамагаць тым, хто церпіць. Вернікі маліліся за ўсіх ахвяраў канфлікту, прасілі Божай міласці, падтрымкі і дапамогі, каб жыць у праўдзе, справядлівасці, узаемнай любові.
«Мы павінны вытрываць, і тады Бог нас абдыме і пацалуе», – такія словы на заканчэнне пачулі вернікі. Яны казалі , што імша ў гэтым годзе асабліва значная і гаючая для іх сэрцаў. І што усе будуць як ніколі маліцца аб тым, каб свята Вялікдзень сустракаць з добрымі навінамі.
Вялікдзень у каталікоў сёлета выпадае на 17 красавіка.
Читайте также: «Важна, каб надзея была моцнай». Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са Святам Божага нараджэння (відэа)
Каталікі сустрэлі Божае Нараджэнне – фотарэпартаж з касцёла святога Андрэя Баболі ў Полацку
Археологи продолжили раскопки на Верхнем замке в Полоцке – не хватает рабочей силы