Главная > Новости > Общество > У Полацк завіталі валачобнікі. Паглядзіце, як прыгожа моладзь аднаўляе старажытныя звычаі продкаў


У Полацк завіталі валачобнікі. Паглядзіце, як прыгожа моладзь аднаўляе старажытныя звычаі продкаў

12:45, 02.05.2022 2999 Источник: gorod214.by/

У полацкім Музеі традыцыйнага ткацтва Паазер’я правялі свята «Ішлі-пайшлі валачобнічкі». Жыхароў і гасцей горада запрасілі ўзгадаць старажытны звычай, прымеркаваны да Вялікадня і вясновага росквіту прыроды. Калісьці пачаткам новага году лічылася веснавое раўнадзенства. У гэты час па вёсках з песнямі і музыкай хадзілі гурты валачобнікаў – яны неслі радасныя весткі ў кожны дом, віншавалі і ўслаўлялі гаспадароў, зычылі здароўя, шчасця, дабрабыту. Так нашы продкі імкнуліся паспрыяць добрым пераменам і запраграмаваць лепшую будучыню.

Кацярына Іванова, фота: Кірыл Смалякоў

DSC_3762

Гадавы каляндар палачан ужо цяжка ўявіць без святаў, якія ладзіць фальклорны гурт «Варган». І без музея традыцыйнага ткацтва Паазер’я – невыпадковага месца правядзення такіх прыгожых імпрэз. Вось і зноў палачане на нейкі час апынуліся ў цэнтры беларускага мікракосмаса, дзе панавалі з цеплынёй захаваныя традыцыі.

DSC_3716

DSC_6809_1

Невялічкая лекцыя ад супрацоўнікаў музея – важная частка сустрэчы. Бо трэба ж напомніць гасцям пра Вялікдзень, яго традыцыі, сімвалы ды мясцовыя цікавосткі. А пакуль дзеці і дарослыя выраблялі паштоўкі, на парозе музея ўжо з’явіліся музыкі. Той самы каларытны «Варган», удзельнікі якога адразу ж павіталі народ святочнымі спевамі валачобнікаў.

DSC_6819

– Валачобная традыцыя, – адзначыла кіраўнік фальклорнага гурта «Варган» Вольга Емяльянчык, – сваімі каранямі сягае ў глыбокую старажытнасць. Пра гэта сведчыць і салярная прымеркаванасць свята, і тэксты, якія даносяць да нас апісанне ўсяго гадавога цыклу. Нашы хлопцы як раз сёння спявалі валачобную песню, запісанную ў Полацкім раёне. Яна распавядае, што двор гаспадара ў момант, калі да яго прыходзяць валачобнікі, пераўтвараецца ў сакральны цэнтр. На падворку паўстае царква, дзе стаіць прастол, за прастолам сядзіць Бог, чытае кнігу і пералічвае па парадку ўсе каляндарныя святы. Продкі такім чынам узвялічвалі гаспадара, падкрэслівалі значнасць яго працы. Важна, што гэтую ўнікальную традыцыю ўдалося данесці да нашага часу.

DSC_3899_1

На жаль, старэйшыя носьбіты даўніх звычаяў ад нас адыходзяць. Каб традыцыі не знікалі, гурт «Варган» спрабуе іх перахапіць, перанесці ў асяроддзе моладзі, адаптаваць да гарадскога жыцця. І гэтая дзейнасць мае поспех.

Трэба было бачыць, як эмацыйна ўспрымалі свята ў музеі маленькія палачане, з якім імпэтам развучвалі яны гульні, песні, танцы. Дзеці паводзілі сябе абсалютна натуральна, быццам, гэта была неад'емная частка іх жыцця.

DSC_3814

DSC_3801

Зрэшты, і дарослыя госці, па водгуках, атрымалі найлепшыя ўражанні. Напрыклад, Таццяна, якая ўпершыню апынулася на такой імпрэзе, была ў вялікім захапленні: ад людзей і іх справы, ад самой прыгажосці святкавання ды еднасці ўсіх прысутных. Кажа, што развітальны карагод напоўніў яе энергіяй моцы, а аўтэнтычныя спевы дазволілі адчуць асаблівы стан гармоніі і асалоды.

DSC_3867_1

Сачыце за рэкламай у сацсетках музея і гурта «Варган», а таксама ў нашых навінах. Далучайцеся да традыцый, што сілкуюць беларуса гонарам ды любоўю да сваей культуры і гісторыі.

DSC_3869_1

DSC_3861

DSC_3898



DSC_3874

DSC_6908

DSC_3877

DSC_6841

DSC_3906

DSC_6902

DSC_6844

DSC_6815

DSC_6811

DSC_6913

DSC_3808_1

DSC_6839

Читайте также: Полоцк представил экскурсионные программы на туристическом форуме «Наследие Беларуси» в Минске

Сделай шаг, и начнется движение. Полочанин Денис Яцкевич рассуждает, как жить счастливо в наших городах

«Город с воды бесподобен!». В Полоцке открыли сезон вечерних экскурсий по Двине на байдарках

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код