Главная > Новости > Культура > Прыгажосць і непаўторнасць Беларусі адлюстроўвае новая выстава ў музеі Наваполацка


Прыгажосць і непаўторнасць Беларусі адлюстроўвае новая выстава ў музеі Наваполацка

17:00, 01.07.2022 1828 Источник: gorod214.by/

Музей гісторыі і культуры Наваполацка падрыхтаваў новую выставу «Для зямлі прадзедаў маіх», дзе можна пазнаёміцца з асаблівасцямі самабытнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_1494_1

«Запрашаем на нашу выставу, якая адлюстроўвае прыгажосць і непаўторнасць роднай Беларусі», – звяртаюцца супрацоўнікі музея да жыхароў рэгіёна.

На выставе дэманструюцца разнастайныя прадметы побыту нашых продкаў: рушнікі, посцілкі, калаўрот, гліняныя збаны, прылады працы. Гарманічна ўпісаліся ў экспазіцыю графічныя творы таленавітых землякоў Ягора Батальёнка і Анатоля Паўлыгі, што перадаюць гледачу асаблівае ўспрыманне прыгажосці родных краявідаў і замалёвак вясковага жыцця. Гэтыя карціны аднымі з першых былі ўключаны у фонды музейнай установы.

Працуе выстава да 5 жніўня.

DSC_1498


DSC_9063

DSC_9069

DSC_9075

DSC_9079



DSC_9077

DSC_9080

DSC_9086

DSC_9089

DSC_9082

DSC_9087_1

DSC_9091

Читайте также: «Внутри и снаружи»: новая выставка открылась в Художественной галерее Полоцка

Новополоцк. Большой фоторепортаж с улиц июньского города

«На Купалу сонца йграла». Як адзначаецца адно з самых любімых свят беларусаў, распавядае доктар гістарычных навук з Полацка

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код