Главная > Новости > Общество > «На Купалу сонца йграла». Як адзначаецца адно з самых любімых свят беларусаў, распавядае доктар гістарычных навук з Полацка


«На Купалу сонца йграла». Як адзначаецца адно з самых любімых свят беларусаў, распавядае доктар гістарычных навук з Полацка

15:50, 29.06.2022 2748 Источник: gorod214.by/

У шматлікіх кутках Беларусі гэтымі днямі адзначаюць Купалле – таямнічае, рамантычнае старажытнае свята ў гонар летняя сонцавароту і найвышэйшага росквіту сіл прыроды. У чым глыбінны сэнс рытуалу і як сучаснаму чалавеку далучыцца да традыцыі, каб адчуць касмічныя рытмы і сваю повязь з продкамі? Пра гэта мы запыталі ў доктара гістарычных навук з Полацка Уладзіміра Лобача – вядомага айчыннага этнолага, фалькларыста, даследчыка традыцыйнай культуры беларусаў.

IMG_7877

Фота: Gorod214.by

Летняе сонцастаянне прыпадае на 21 чэрвеня, але час, калі самы доўгі дзень і самая кароткая ноч, не змяняюць сваёй працягласці, доўжыцца прыкладна тыдзень. У знакамітым музейным комплексе «Дудуткі»  «Свята Сонца» ладзілі ў мінулую нядзелю. У музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам яго будуць адзначаць сёння, а ў каля вёскі Багатырская ў Полацкім раёне палілі купальскае вогнішча і вадзілі вакол яго карагоды ўчора. У іншых месцах Купалле святкуюць з 6 на 7 ліпеня. Якая ж дата лічыцца аптымальнай?

На думку Уладзіміра Лобача, хаця грыгарыянскі і юліянскі календары па-свойму вызначаюць час Купалля, для тых, хто хоча пільнаваць старажытную, праўдзівую традыцыю, арыентавацца трэба ўсё ж на прыродныя рытмы, прымяркоўваючы абрад да самага вялікага дня і самай кароткай ночы года. Цяпер запытаем пра іншыя правілы.

DSC_8150

– «А хто ня быў на Купаллі, пэўна, таго закапалі», «Хто ня йдзець на Купала, на зялёнае – хай ляжыць калодаю дубоваю». Такія словы можна сустрэць у купальскіх песнях. Ці азначае гэта, што кожнаму чалавеку пажадана ўдзельнічаць у купальскім абрадзе?

– У традыцыйнай супольнасці абрад ладзіла ўся вясковая грамада. Удзел у рытуале лічыўся абавязковым для кожнага, пра што і пяецца ў песнях. У сучасным свеце людзі самі могуць вырашаць, з кім яны возьмуцца за рукі ў купальскім карагодзе. Вядома, з блізкімі людзьмі, сябрамі, аднадумцамі заўсёды адчуваеш сябе больш камфортна. Важна, каб на свяце не было абыякавых назіральнікаў, а кожны, хто далучыўся, стаў шчырым удзельнікам купальскага абраду.

IMG_7788

– Ці можна прыйсці на свята ў звычайным адзенні, наколькі важна апрануць традыцыйны строй?

– Свята уздымае чалавека над будзённасцю, стварае ўрачысты, узвышаны настрой. Падтрымаць яго заўсёды варта адпаведным аддзеннем, якое адлюструе стан вашай душы. Купіць ільняную кашулю з прыгожым вышываным арнаментам сёння не праблема. Але калі хтосьці не мае пакуль такой магчымасці, можна проста апрануць чыстую белую сарочку ды падперазацца поясам.

12

Як выбіраюць месца для Купалля?

– Яно не можа быць выпадковым. Нашы продкі ў якасці рытуальнай прасторы выбіралі ўзвышанае месца на беразе ракі ці возера, абавязкова па-за межамі паселішча. Гэта не было выпадковым. Неба, да якога на гары можна дастаць рукою, зямля, вада і агонь купальскага вогнішча – гэта чатыры касмічныя стыхіі, што робяць наш свет гарманічным і дасканалым. Трэба толькі памятаць, што і пасля святкавання прыгожае месца павінна захаваць сваю чысціню і хараство.

DSC_7872

– На пачатку абрадавага дзейства дзяўчаты звычайна збіраюць кветкі і зёлкі, плятуць вянкі. Які сэнс гэтаму надаецца?

– Купалле – той самы касмічны момант, калі ўсе жыццятворныя сілы зямлі маюць найбольшую моц. Адвеку лічылася, што палявыя зёлкі ў гэты час набываюць цудадзейныя ўласцівасці. З самай раніцы, калі яшчэ не спала раса, дзяўчаты і жанчыны зборам купальскага разнаквецця. Рута, рамонкі, васількі, святаяннік, браткі, купалкі… Самыя розныя кветкі называліся абагульнена –  купальскія зёлкі. Яны захоўваліся ў доме на працягу ўсяго года як надзейны лекавы сродак і абярэг ад рознай злыбяды. Звітыя з кветак вянкі былі абрадавым галаўным уборам і сімвалізавалі дзявоцкую чысціню. На іх таксама варажылі  пра будучую шлюбную долю.

Збор купальскіх зёлак абавязкова суправаджаецца выкананнем адпаведных абрадавых песняў. Нашыя продкі шчыра верылі, што кветкі, сабраныя ў цішыні, без песняў, не будуць мець моцы, нават калі іх пасвяціць у храме.

DSC_8076

DSC_3129

– Якое значэнне ў рытуале надаецца купальскаму вогнішчу?

– Гэта сапраўдны эпіцэнтр старажытнага рытуалу, дзе адбываюцца самыя важныя абрадавыя дзеянні. Матэрыял для вогнішча рыхтуецца загадзя, пераважна хлопцамі. Сухастой і ламачча сімвалізуюць усё благое і «нячыстае», што можа напаткаць чалавека ў жыцці.

DSC_3132_1



Асаблівае значэнне надаецца апорнаму слупу вогнішча з колам наверсе, якое сімвалізуе неўміручае сонца. Купальскі агонь лічыцца святым і «жывым», даваным людзям самім Богам. Вось як пяецца пра гэа ў песні:

«Сягоння ў нас Купала,

Не дзеўка агонь клала,

Сам Бог агонь раскладаў,

Усіх святых да сябе звала».

Гонар распаліць «жывы агонь» выпадае найбольш аўтарытэтным у калектыве мужчынам, якія здабываюць яго з дапамогай крамяня і крэсіва – так, як тысячы гадоў таму рабілі нашыя дзяды.

Як толькі мірыяды яскарак уздымуцца ў неба, надыходзіць час купальскіх карагодаў і абрадавых песняў, што злучаюць людзей і Сусвет у адзінае цэлае. 

DSC_8143 (1)

DSC_3238

Удзельнікі свята водзяць карагод вакол вогнішча і асабліва чакаюць моманту, калі ўпадзе, перагарэўшы ў аснове, апорны слуп. Тыя, у чый бок ён паклаўся, будуць мець шчаслівую долю і шанцунак на працягу ўсяго года. Потым прыходзіць час танцаў і гульняў, калі ноч проста разрываецца ад вясёлага спрыту і ўвішнасці хлопцаў і дзяўчат.

– Якія яшчэ элементы абраду лічыліся абавязковымі?

– Скокі цераз купальскае вогнішча. Лічылася, што такім чынам прадукуецца здароўе, адганяецца ўсё благое і нячыстае. Калі цераз агонь удала скочыць хлопец з дзяўчынай, то гэта значыць, што іх сяброўства будзе моцным і шчырым.

На досвітку прынята было купацца ў адкрытых вадаёмах ці качацца ў жыце па купальскай расе, што таксама сімвалізуе ачышчэнне і набыццё жыццятворнай сілы. Завяршаўся рытуал урачыстай сустрэчай сонца, якое ў гэты дзень іграе – рассыпаецца-разбягаецца на асобныя кругі, пераліваецца рознымі колерамі. Калі ты далучыўся да чароўнага дзейства, каб пабачыць усё гэта на свае вочы, бяссонная купальская ноч стане для цябе па-сапраўднаму незабыўнай.

DSC_3285

DSC_8198

Чытайце таксама: «Гэта і ёсць сапраўдная магія». Як палачане і навапалачане святкавалі традыцыйнае Купалле ў самую кароткую ноч (Фота)

У Полацк завіталі валачобнікі. Паглядзіце, як прыгожа моладзь аднаўляе старажытныя звычаі продкаў

Есть две главные интриги. Как продвигаются раскопки на Верхнем замке в Полоцке?

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Лариса Малашеня




Не вижу код