Главная > Новости > Общество > Новая выставка в Художественной галерее отражает красоту Полоцка в разные поры года


Новая выставка в Художественной галерее отражает красоту Полоцка в разные поры года

16:45, 14.07.2022 2199 Источник: gorod214.by/

Нядаўна ў Мастацкай галерэі можна было пабачыць выставу «Полацк у творах сучасных мастакоў», прысвечаную 1160-годдзю горада. У працяг знаёмства са старажытным горадам супрацоўнікі вырашылі падрыхтаваць новую экспазіцыю пад назваю «Дзе абняліся Дзвіна з Палатою». Яе аўтар – вядучы навуковы супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання Вера Ашуева.

1_13

Пра Веру Ашуеву мы ўжо распавядалі нашым чытачам. Яна рознабакова адораны чалавек. Адно з захапленняў – фатаграфія. Амаль штодня Вера робіць фотаздымкі Сафійскага Сабора, які бачыць з акна сваёй кватэры.

DSC_2263

Выявы храма кожны раз атрымліваюцца рознымі, але заўсёды ўражваюць хараством. Побач з серыяй прац, прысвечаных аднаму з сімвалаў Полацка і ўсёй  Беларусі, на выставе дэманструюцца фотаздымкі, у якіх адлюстравана прыгажосць горада ў розныя поры года.

DSC_2261

«Любоў да фатаграфіі і жаданне дарыць станоўчыя эмоцыі людзям паказвае ўсю тонкасць і лірызм душы аўтара. Яе работы напоўнены пачуццямі, эмоцыямі, якія зразумелыя любому гледачу», – так прадстаўляюць Веру Ашуеву арганізатары выставы.

DSC_0215

DSC_0216

DSC_0202



DSC_0204

DSC_2264

DSC_2270

DSC_0209

DSC_0211

Чытайце таксама: «Якая моц, прыгажосць, энергетыка!». Полацкі гурт «Варган» зладзіў Купалле па старажытных традыцыях

Рукотворное чудо. Тысячи удивительных снежинок вырезала и подарила друзьям Вера Ашуева из Полоцка

Уникальный женский костюм Полотчины представят в рамках программы «Славянского базара» в Витебске

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код