Главная > Новости > Общество > «Якая моц, прыгажосць, энергетыка!». Полацкі гурт «Варган» зладзіў Купалле па старажытных традыцыях


«Якая моц, прыгажосць, энергетыка!». Полацкі гурт «Варган» зладзіў Купалле па старажытных традыцыях

16:25, 06.07.2022 3084 Источник: gorod214.by/

У Беларусі працягваюць адзначаць Купалле. Фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўжо шмат гадоў аднаўляе мясцовую традыцыю святкавання і стараецца наблізіць яго час да самага кароткага дня і самай кароткай ночы года. Сёлета ўдзельнікі гурта, а разам з імі іншыя жыхары Полацка і Наваполацка, ладзілі абрад на беразе прыгожага возера Івесь, на тэрыторыі аграсядзібы «Запаведны востраў». Самыя яскравыя імгненні чароўнай ночы зафіксаваў наш фотакарэспандэнт.

Фота: Кірыл Смалякоў

11_3

«Купалле» на «Запаведным востраве» яшчэ раз засведчыла, што свята ў гонар летняга сонцавароту і найвышэйшага росквіту сіл прыроды застаецца адным з самых любімых у беларусаў.

«Дзякуй ўсім удзельнікам за любоў да нашай Радзімы, да нашых звычаяў і традыцый! І канешне, дзякуй гурту «Варган», іх сябрам з Мінску і другіх мясцін. Усіх любім! Без вас так ніколі б не атрымалася», – напісаў  гаспадар сядзібы «Запаведны востраў» Аляксандр Цвірка.

DSC_0013

Па яго запрашэнню на Купалле прыехалі больш за 200 гасцей. Іх заахвоцілі не быць гледачамі, а усім разам паўдзельнічаць у аднаўленні традыцыйнага купальскага абраду, каб адчуць магію купальскай ночы.

DSC_9702

DSC_9774

Мужчыны і хлопцы дапамагалі нарыхтоўваць дровы і складаць купальскае вогнішча. Жанчыны і дзяўчаты збіралі зёлкі і кветкі, каб зрабіць сабе вянкі і ўпрыгожыць апорны слуп ў цэнтры вогнішча з колам наверсе, што сімвалізуе сонца.

DSC_1776

DSC_1902

Вельмі шмат людзей прыехалі ў святочным аддзенні і традыцыйных строях, што яшчэ больш надавала хараства святу. Вогнішча, як і тысячы год таму, запальвалі ад жывога агню, які мужчыны здабывалі крамянём і крэсівам. А потым усе разам вадзілі карагод, спявалі песні, ладзілі гульні і танцы, частаваліся традыцыйнымі купальскімі стравамі. Завяршыўся рытуал урачыстай сустрэчай ўзыходу Сонца і пусканнем на ваду вянкоў, па якіх дзяўчаты маглі прадказаць сваё замужжа.

DSC_1957

DSC_2007

«Касмічна крута! Якое хараство, моц, атмасфера, энергетыка!», – не хавалі захаплення ўдзельнікі, што ўпершыню пабылі на свяце. Сталыя наведвальнікі без сумневу канстатавалі: «Як заўсёды, выдатна».

DSC_1998

DSC_9933

Прыводзім яшчэ некаторыя водгукі сяброў і гасцей «Запаведнага вострава».

Олег, Полоцк:

«Понравилась живая музыка,общий дружелюбный настрой. В этот раз костров было несколько и в период их общего горения 2\3 поляны было освещено, да и сама поляна почти вся покошена, это порадовало. Погода тоже порадовала. Встретил знакомых, крупник тоже удался, как и всегда».

DSC_9679

Светлана, Новополоцк:

«Столько всего нового, интересного: приготовление сыра, крупника, плетение венков, плавание на плоту с песнями, живая музыка, танцы, ночное купание.  Я под большим впечатлением и буду долго еще вспоминать настроение этого праздника!».

DSC_9680

Дарья, Новополоцк:

«Аутентично и впечатляюще. Как организатор мероприятий могу сказать, что так сплочено заниматься приготовлениями могут только люди, которые истинно любят то, что делают. Девушки собирали цветы для венков и травы для крупника, парни целый день носили дрова для костра – и никого не надо было заставлять покидать манящую тень деревьев. Как-то всё органично получилось. Спасибо организаторам – мир фольклора не для каждого, но кто туда вхож – «тот и впрямь счастливый человек».

DSC_9750



Наталля, удзельніца гурта «Варган»:

«Купалле – унікальнае свята па сваёй энергетыцы, насычанасці і глыбіннаму старажытнаму сэнсу. Кожны чалавек, які непасрэдна прымае ўдзел у свяце, ведае свой любімы момант. Для кагосці гэта нарыхтоўка дроў і ўсталяванне слупа для вялікага вогнішча, дзяўчатам вельмі падабаецца збор кветак і выраб вяночкаў, хтосьці атрымлівае амаль медытатыўны стан пад час спеваў у карагодзе, ёсць тыя, для каго гэта доўгачаканы час гульняў і танцаў. Адзінае, што не пакідае нікога раўнадушным – той самы купальскі агонь, які становіцца галоўным сімвалам свята.

DSC_9763

Гурт «Варган» доўга шукаў сваё месца для правядзення свята. Нашай задачай было не проста адзначыць і зрабіць яго для сябе, але і падтрымаць мясцовую традыцыю. На шчасце, вакалістка гурта Ксенія Глот прапанавала паехаць на вёску ў яе родныя мясціны і зладзіць свята ў прыгажэнным месцы паміж вёскамі Івесь і Шо Глыбоцкага раёна.

Прыходзілі не толькі моладзь, але і мясцовыя бабулі, што падтвердзіла: нам удалося не толькі ўзнавіць, але і захаваць мясцовую традыцыю.

DSC_9670

Для «Варгана» гэтая мясцовасць стала роднай і сваёй таксама дзякуючы Алесю Цвірку – гаспадару аграсядзібы «Запаведны востраў», які падтрымаў ініцыятыву святкавання. Купалле загучала яшчэ прыгажэй і змагло прыняць яшчэ больш людзей з розных куточкаў Беларусі. 

Для кожнага з нас заўсёды было важна рабіць менавіта СВЯТА – прыгожае, шчырае, утульнае. Захаваць традыцыю і працягнуць яе на сваёй зямлі. Гэта мы і будзем рабіць, бо няма нічога лепей, як несці дабро, прыгажосць і моц нашай беларускай культуры».

DSC_2059

DSC_1707

DSC_1858

DSC_1956

DSC_1943

DSC_1970

DSC_1881

DSC_9734

DSC_9833

DSC_9853

DSC_9971

Чытайце таксама: «На Купалу сонца йграла». Як адзначаецца адно з самых любімых свят беларусаў, распавядае доктар гістарычных навук з Полацка

«Таких съемок у нас еще не было». Телеведущая Светлана Боровская рассказала о Полоцке и Новополоцке в своей программе

Древнее захоронение, храм и княжеский терем. Новые археологические исследования начались на Верхнем замке в Полоцке

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код