Главная > Новости > Общество > Тонны земли, тысячи находок. Как завершились археологические раскопки на Верхнем замке в Полоцке?


Тонны земли, тысячи находок. Как завершились археологические раскопки на Верхнем замке в Полоцке?

17:45, 15.08.2022 4819 Источник: gorod214.by/

15 августа отмечается День археолога – праздник всех, кто имеет отношение к благородной профессии, которая изучает древние цивилизации, возвращая нам память о наших предках. Gorod214 много раз публиковал материалы о масштабных археологических исследованиях на Верхнем замке в Полоцке. И вот раскопки, длившиеся 10 месяцев, завершились. А мы еще раз хотим напомнить о важнейших этапах этого грандиозного марафона, рассказать о героях суровых археологических будней, не бросавших работу даже под дождем и снегом, в холода и морозы.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_2463_1

«Калі на двары + 28, зімовыя раскопкі ў Полацку здаюцца ўжо нейкай незвычайнай прыгодай, і толькі даты ў дзённіку і іншыя матэрыялы кажуць аб тым, што ўсё ж гэта быў не міт. Асабліва, калі  да ранку раскоп замярзаў і манатонна гула цеплавая пушка», – напісаў у жніўні-2022 кіраўнік экспедыцыі, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Марат Клімаў.

У кастрычніку-2021 ён толькі пачынаў збіраць каманду, казаў нам пра недахоп рабочых рук. Ужо тады адчувалася, што сезон будзе няпростым, бо лета прайшло, а самы спрыяльны час для даследаванняў па незалежных ад археолагаў прычынах быў страчаны.

DSC_7442

Неўзабаве пайшлі дажджы, яму залівала вадой, і знаходкі даводзілася здабываць літаральна з бруду.

У канцы лістапада над раскопам пачалі ўзводзіць арачны каркас, потым нацягнулі тэнт, але канструкцыя не ратавала ад марозу. Зямлю адагравалі спецыяльнымі дызельнымі пушкамі, а людзям сагрэцца не было дзе.

IMG_0006 (1)

DSC_7526_1

На кароткі час раскопкі былі прыпыненыя, але ў студзені археолагі зноў вярнуліся на Верхні замак.

DSC_7481

Агулам даследаванні працягваліся 10 месяцаў. На плошчы 260 квадратаў археолагі заглыбіліся ў зямлю на 6 метраў, на ўзровень канца 10 стагоддзя. Пералапацілі і перацерлі рукамі больш за тысячу кубаметраў грунта. Усе матэрыялы сістэматызаваны, падпісаны і адпраўлены для далейшага вывучэння і аналізу ў сталічны Інстытут гісторыі. Найперш важна, што яны не пашкоджаны каўшом экскаватара, не пахаваны пад новабудам.

DSC_0859

Нагадаем, што раскопкі праводзіліся на месцы будаўніцтва  аднаго з карпусоў кадэцкага вучылішча. Паколькі Верхні замак з’яўляецца помнікам археалогіі, будаўнічыя працы тут нельга распачынаць без археалагічных даследаванняў, каб не знішчыць схаваныя ў зямлі артэфакты.

DSC_0842

За ўвесь час індывідуальных знаходак было паднята з зямлі больш за 2,5 тысячы, масавых – дзесяткі тысяч. Усё гэта, як кажа Марат Клімаў, яшчэ трэба асэнсаваць. Але папярэднія высновы зрабіць можна. Знойдзены відавочныя доказы прысутнасці ў Полацку вікінгаў. А галоўным адкрыццём стаў гарадскі абарончы вал, які сведчыць, што ў 12 стагоддзі на Верхнім замку развіваўся магутны цэнтр старажытнага Полацка.

DSC_0838

Марат Клімаў стаіць на мацерыку, гэта 10 стагоддзе Полацка

Асаблівасцю гэтых археалагічных даследаванняў сталі цяжкія ўмовы працы. Не дзіўна, што аматараў экстрыму знаходзілася няшмат, рабочых рук не заўсёды  хапала. У розныя месяцы на раскопе трымалі вахту студэнты-гісторыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, навучэнцы хіміка-тэхналагічнага каледжа, работнікі будаўнічых арганізацый «Алекс-Мантаж» і віцебскага трэста №9.

DSC_5665 (2)

DSC_0816

Але была і невялікая каманда самых трывалых энтузіястаў, што прайшлі гэты шлях ад пачатку да канца. З першага да апошняга дня ў раскопках удзельнічала палачанка Наталля Шалдаева. Памятае, як здзівілася сваёй першай знаходцы. Думала, проста кавалачак сіняга шкла, а гэта быў фрагмент старажытнага бранзалета. Потым знайшла свой першы касцяны грэбень, шмат іншых артэфактаў. І так прывязалася да працы, да людзей, што не змагла сысці нават у халады і марозы.

DSC_7460

– Я ніколі ў жыцці раней у раскопках не ўдзельнічала – вельмі цікава! І калектыў у нас проста цудоўны падабраўся, – распавядала Наталля.

DSC_0884_1

Выпускнік ПДУ па спецыяльнасці «Гісторыя» Ілля Тормасаў сваю адданасць археалагічнаму экстрыму абгрунтоўвае прафесійна:

– Раскопкі дапамагаюць спасцігаць мінулае Полацка. Больш дэталяў можна даведацца, больш высноў зрабіць пра тое, што тут калісьці адбывалася.

DSC_0890

Яшчэ адна з пастаянных удзельнікаў экспедыцыі Марыя Іванковіч, правёўшы на раскопках паўтара месяца, уладкавалася на іншую працу. Але паміж зменамі ў любое надвор’е працягвала прыходзіць на раскоп, нават пасля ночы, не спаўшы, бегла сюды з самай раніцы.

DSC_2439



Магчымасць сысці Марыя нават не разглядала, бо проста любіць археалогію. Захапілася гэтай навукай яшчэ ў 5 класе: настаўнік надзвычай цікава распавядаў пра егіпецкія піраміды. Пасля школы скончыла па  адпаведнай спецыяльнасці Магілёўскі ўніверсітэт, шмат разоў ўдзельнічала ў раскопках, лічыць, што гэтая праца – для душы і для задавальнення.

DSC_0814

DSC_2475

Сталымі ўдзельнікамі экспедыцыі былі таксама Арцём Табакоў, Ігар Самохін, Віктар Якубаў, Наталля Макарава. Усіх, хто шчыраваў на раскопках на чале з навуковым кіраўніком Маратам Клімавым, віншуем з Днём археолага. Дзякуем за працу, што адкрывае новыя старонкі гісторыі, памнажае духоўныя каштоўнасці, зберагае гісторыка-культурную спадчыну Беларусі.

DSC_0840

DSC_2470

DSC_0844

DSC_0850

DSC_0846_1

DSC_0841

DSC_0863

DSC_0849

DSC_2476

DSC_0879

DSC_0902

DSC_0909

DSC_0914_1

Читайте также: В Полоцке начались те самые раскопки на Верхнем замке, без которых нельзя продолжать стройку

«Важно, чтобы они знали историю своего края». Археологам на Верхнем замке в Полоцке теперь помогают учащиеся колледжа

«При минус трех еще копали». Над раскопом на Верхнем замке возводят арочный навес для защиты от дождя и холода

Археологи продолжили раскопки на Верхнем замке в Полоцке – не хватает рабочей силы

Есть две главные интриги. Как продвигаются раскопки на Верхнем замке в Полоцке?

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Лариса Малашеня




Не вижу код