Главная > Новости > Общество > Есть две главные интриги. Как продвигаются раскопки на Верхнем замке в Полоцке?


Есть две главные интриги. Как продвигаются раскопки на Верхнем замке в Полоцке?

11:55, 09.06.2022 4502 Источник: gorod214.by/

На Верхнем замке в Полоцке под руководством старшего научного сотрудника Института истории Академии наук Беларуси Марата Климова с осени прошлого года проводятся археологические раскопки. Что нового узнали археологи и какие ценные находки обнаружили в столетних пластах земли? Рассказ о продолжении научных исследований наш кореспондент проиллюстрировал фотографиями с места событий.

DSC_5665

На сённяшні дзень археолагі заглыбіліся ў зямлю на пяць метраў ад дзённай паверхні і зараз даследуюць пласты часоў Еўфрасінні Полацкай. Пакуль што гэта 20-я гады 12 стагоддзя. Наперадзе яшчэ каля метра культурнага слоя і самыя цікавыя навуковыя адкрыцці.

DSC_5810

Штодня, як кажа Марат Клімаў, удзельнікі раскопак здабываюць па 30-40 каштоўных прадметаў. Агульная колькасць знаходак ужо складае дзесяткі тысяч. Больш за дзве тысячы з іх – індывідуальныя. Тут і каштоўныя манеты ўключна з візанційскім фолісам, і залаты пярсцёнак, срэбраныя ўпрыгожанні, фрагменты кальчугі, наканечнікі стрэл,  шпоры і страмёны для вершніка, крыж-энкалпіён, нацельныя крыжыкі, амфары, гіркі-разнавагі, нажы, касцяныя грэбні. Пералік можна доўжыць, але для навукі важна даследаваць рарытэты ў комплексе, у кантэксце эпохі, увязаць з падзеямі, што адбываліся на гэтай зямлі.

DSC_8975

DSC_5707

Галоўная мара археолагаў – знайсці ў Полацку берасцяную грамату – пакуль не збылася. А самым значным адкрыццём на сёння Марат Клімаў называе знойдзены абарончы вал, што ідзе уздоўж яра, магчыма, да Сафійскага сабора. Ён зроблены з гліны, у гліне – драўляныя канструкцыі.

DSC_5853

DSC_5850

Шырыня падэшвы вала, папярэдне, складае 8-10 метраў. Дакладны час яго пабудовы пакажа даследаванне ніжэйшых пластоў, а таксама параўнальны аналіз з гарадскімі ўмацаваннямі Мінска.Таму застаецца інтрыга, хто будаваў: легендарны князь Усяслаў ці ягоныя сыны? Канструкцыі зараз разбіраюцца, даследуюцца.

DSC_5804

DSC_5859

DSC_5675

Ёсць і яшчэ адна загадка. Удзельнікі раскопак знайшлі шмат кавалкаў аплаўленай плінфы – старажытнай тонкай цэглы, з якой рабілі сцены пабудоў. Цэлыя рады плінфы з цемяначным растворам пашкоджаны так, як маглі расплавіцца толькі пад уздзеяннем тэмператур да 1500 градусаў. Што і чаму тут гэрэла, якія падзеі разгортваліся? На гэтыя пытанні таксама трэба шукаць адказ.

DSC_5670

DSC_5676

–  Галоўнае – максімальна зафіксаваць, каб усё гэта не было знішчана і было прачытана археалагічна. І, вядома, трэба разгадаць дзве самыя важныя інтрыгі, з якімі мы сутыкнуліся, – тлумачыць Марат Клімаў.

DSC_5814

Па яго словах, сёння ўжо зразумела, што тэрыторыя, на якой вядуцца раскопкі, – не жылая, а гаспадарчая і ваенная частка Верхняга замка. У розныя часы тут усё было па-рознаму: чаргаваліся перыяды росквіту і запусцення. Размяшчацца тут маглі то майстэрні для вытворчасці ювелірных упрыгожанняў, вырабаў са скуры і костак, то розныя гаспадарчыя пабудовы, клеці, памяшканні для стойлавага ўтрымання жывёлы. Больш дакладна мы даведаемся, як жылі людзі на гэтай зямлі, пасля таго, як навукоўцы скончаць працу і прааналізуюць усе здабытыя матэрыялы.



DSC_5771

DSC_5887

DSC_5692

DSC_5679

DSC_5685

DSC_5693

DSC_5699

DSC_5752

DSC_5765

DSC_5729

DSC_5794

DSC_5817

DSC_8988

Читайте также: «Важно, чтобы они знали историю своего края». Археологам на Верхнем замке в Полоцке теперь помогают учащиеся колледжа

«При минус трех еще копали». Над раскопом на Верхнем замке возводят арочный навес для защиты от дождя и холода

Будем копать 4 метра в глубину. В Полоцке начались те самые раскопки на Верхнем замке, без которых нельзя продолжать стройку

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Лариса Малашеня




Не вижу код