У Полацку развітваюцца з Іванам Каліноўскім – таленавітым экскурсаводам і краязнаўцам, сапраўдным патрыётам сваёй зямлі, добрым, шчырым, мудрым, інтэлігентным чалавекам высокіх памкненняў і светлай душы. Ён пайшоў з жыцця 26 лютага. Развiтанне пройдзе 28 лютага з 10 да 12 гадзiн у Свята-Пакроўскiм храме.
Прапануем увазе чытачоў успаміны пра Івана Каліноўскага, апублікаваныя сябрамі, калегамі, паплечнікамі на партале planetabelarus.by.
Ён быў з таго першага пасляваеннага пакалення, якое з маленства адчувала прагу ведаў, жаданне знайсцi сваё месца, аддана працаваць на карысць людзям i годна служыць абранай на ўсё жыццё справе.
Iван Iванавiч нарадзiўся ў сялянскай сям’i ў вёсцы Ляхава Ушацкага раёна Вiцебскай вобласцi. Вучыўся ў вясковай школе, адкуль дзякуючы настаўнiцы геаграфii Валянцiне Iванаўне пачалося яго захапленне краязнаўствам, якое ён пранёс праз ўсё жыццё. Але перш чым ажыццявiць свае мары, яму, вясковаму хлопцу, выпала скончыць Полацкае медыцынскае вучылiшча, працаваць у розных медыцынскiх установах, прайсцi службу ў войску.
Тым часам па ўсёй рэспублiцы, у тым ліку і ў Полацку, пачалi працаваць бюро падарожжаў i экскурсiй, множылiся экскурсiйныя маршруты, адкрывалiся курсы падрыхтоўкi экскурсаводаў. Iван Калiноўскi таксама апынуўся ў «экскурсiйнай сям’i». Ён хутка вылучыўся сярод калег сваiмi ведамi i адказным стаўленнем да гэтай цiкавай, важнай працы.
У 1980-я гады яго накiравалi ў Ленiнградскую вышэйшую школу культуры, што дала фундаментальныя веды па культуралогii i пазнаёмiла з лепшымi прыкладамi экскурсiйнага асваення культурнай спадчыны краiны. Сёння ўжо не знайсцi на ўсёй постсавецкай прасторы спецыялiстаў з такiм падмуркам ведаў у экскурсiйнай галiне.
Доўгi час Iван Iванавiч працаваў у Полацкiм бюро падарожжаў i экскурсiй, распрацоўваў маршруты, перадаў прафесійнае майстэрства не аднаму пакаленню экскусраводаў.
У 1990-я гады – вельмi няпросты час, калi здавалася, што экскурсii больш нiкому не патрэбныя, ён узначалiў Полацкае бюро падарожжаў i зрабiў усё, каб яно працягвала сваю дзейнасць.
Нягледзячы на сваю занятасць, Іван Іванавіч працягваў назапашваць веды.
Лёс узнагародзiў яго знаёмствам i сяброўствам з вядомымi краязнаўцамi Полаччыны Мiкалаем Манiсам i Вiктарам Карасёвым, якiя аказалi пэўны уплыў на фармаванне тэматыкi даследаванняў. Сярод распрацаваных Іванам Каліноўскім новых маршрутаў па Вiцебшчыне з’явiлiся «Да духоўных святыняў», «Падарожжа па Пастаўскай зямлi», «Вайна 1812 года на Полаччыне», «Лiтаратурнымi сцяжынкамi Прыдзвiння», «Па слядах шляху з вараг у грэкi».
Гэтыя маршруты раскрываюць значныя гiстарычныя i культурныя пласты Полаччыны, Ушаччыны i Глыбоччыны, паказваюць жыццёвы i творчы шлях слынных творцаў: Васiля Быкава, Рыгора Барадулiна, Пятруся Броўкi, адкрываюць шматлiкiя iмёны землякоў – Iгната Буйнiцкага, Язэпа Драздовiча, Паўла Сухога i iншых.
Фота: Сяргей Плыткевіч. Іван Каліноўскі пад час працы над турыстычным даведнікам «Полацкі раён». Верасень 2013 года.
Ад экскурсiйнай справы да пiсьменнiцкай часам бывае адзiн крок. Нават тэкст агляднай экскурсii па Полацку Івана Іванавіча быў змястоўны і цікавы, як сапраўдная кнiга. А першы яго лiтаратурны твор «В краю Полоцком» (у суаўтарстве з Л. Снегiровай) быў надрукаваны ў Маскве ў 1985 годзе.
У 2000-я гады з-пад яго пяра выйшла шмат навукова-папулярных выданняў i турыстычных даведнiкаў. Ён пiсаў тэксты для прыгожых фотаальбомаў, цесна супрацоўнiчаў з Нацыянальным агенцтвам па турызму, выдавецтвамi «Рыфтур», «Беларусь» i «Вышэйшая школа». Разам з настаўнiкамi Полацка распрацоўваў навучальны дапаможнiк «Полацказнаўства» для шостых класаў.
Кожны, хто быў на экскурсiях Iвана Калiноўскага, адчуў сапраўдны палёт яго думкi, прыгажосць мовы, прыклад сапраўднай любовi да сваёй Радзiмы. Здзiўлялi яго энцыклапедычныя веды, шырыня поглядаў, жыццёвая мудрасць i сцiпласць.
Яго адкрыты твар, добрая ўсмешка i словы, што кранаюць за сэрца, давалі экскурсантам адчуванне, быццам яны тут самыя жаданыя госцi i ўсё гэта для iх.
Калегам i сябрам Івана Каліноўскага пашчасцiла адчуваць яго падтрымку, спагаду i цяпло светлай душы.
Каля беларускага Стоунхеджа. Верасень 2013 года.
Iван Калiноўскi выхаваў цэлую пляяду экскурсаводаў для Полацка i Полаччыны. Ён быў для сваiх навучэнцаў i калег тым арыенцірам, на якi трэба раўняцца i цяпер.
Хочацца верыць, што справа, якой служыў Іван Іванавіч, будзе жыць – хай светлая, высакародная душа Iвана Калiноўскага ўбачыць з зорных вышынь, як па яго маршрутах iдзе пазнаваць родны край беларуская моладзь.
Пахаваюць выбiтнага знаўцу Полацкай зямлi на вясковых могiлках вёскi Заазер’е, дзе прайшлi апошнiя гады яго жыцця.
Фота: Сяргей Плыткевіч
Чытайце таксама: Скарбы Полацка: унікальныя знаходкі археолагаў прэзентуе новая выстава ў Мастацкай галерэі
Любі, шануй, размаўляй. Як адзначалі Дзень роднай мовы ў Полацку і Наваполацку?
Ткачы ці маркетолагі? У «Полацк-Шкловалакно» вызначылі, хто найлепш ведае беларускую мову