Новы праект Мастацкай галерэі Нацыянальна Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка выклікаў цікаўнасць жыхароў і гасцей горада. На музычную вечарыну «Напярэдадні Калядаў» прыйшлі аматары традыцыйнай культуры і цёплых душэўных сустрэч у сяброўскай атмасферы.
Фота: Кірыл Смалякоў
Напярэдадні Калядаў вечарына падарыла святочны настрой. Было прыгожа, цікава, таленавіта. І душа паляцела ў рай», – такімі ўражаннямі дзяліліся госці мастацкай галерэі.
Музычную праграму падрыхтавалі ўдзельнікі фальклорнага гурта «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Народныя спевы і музычныя кампазіцыі цудоўна дапоўніла слайд-шоў «Зімовая графіка», створанае для паказаў падчас навагодніх святаў. Гледачам прапанавалі палюбавацца краявідамі роднага горада і хараством зімовага лесу.
Чытайце таксама: «Ішла Каляда з Полацку». Паглядзіце, як фальклорны гурт «Варган» адраджае старажытнае свята
З аншлагам і танцамі. «Варган» прэзентаваў альбом з музыкай Полаччыны. ФОТА і ВІДЭА
Влюбленным – не холодно. Зимняя фотопрогулка по Новополоцку