Главная > Новости > Общество > У Полацку ствараюць першы клас з беларускай мовай навучання. Як падаць заяву і куды звяртацца бацькам?


У Полацку ствараюць першы клас з беларускай мовай навучання. Як падаць заяву і куды звяртацца бацькам?

15:17, 02.08.2025 477 Источник: https://polotskroo.by/

Упраўленне па адукацыі Полацкага райвыканкама інфармуе жыхароў горада аб адкрыцці ў Полацку першага класа з беларускай мовай навучання. Ён будзе створаны з новага навучальнага года па запытах бацькоў на базе сярэдняй школы № 16.

1_1

Заканадаўства Беларусі гарантуе роўныя правы грамадзян на выкарыстанне дзвюх дзяржаўных моў – беларускай і рускай – у адукацыйным працэсе. Бацькі могуць выбіраць мову навучання і выхавання для сваіх дзяцей. Для сем’яў, якія хочуць выбраць беларускамоўную адукацыю, у Полацку ствараюць адпаведныя ўмовы.

Для залічэння ў клас, дзе навучальны працэс будзе арганізаваны на беларускай мове, законным прадстаўнікам дзіцяці неабходна да 28 жніўня 2025 г. падаць дакументы ў СШ № 16 г. Полацка.

Паведамляецца, што графік прыёму дакументаў размешчаны на сайце школы. Пры ўзнікненні пытанняў бацькам рэкамендуюць звяртацца да спецыялістаў упраўлення па адукацыі па тэлефоне 46-24-98 (Кастрыца Аліна Іванаўна), а таксама ў СШ №16 па тэлефоне 46-15-30 (прыёмная).

photo_2025-08-02_14-47-04 (2)

Чытайце таксама: Як выбраць свайго доктара і вярнуцца да жыцця пасля цяжкай траўмы? Натхняльная гутарка са стаматолагам Дзмітрыем Галімскім пра Полацк, спорт, шчасце і выклікі самому сабе

З аншлагам і танцамі. «Варган» прэзентаваў альбом з музыкай Полаччыны

Адбыўся сапраўдны цуд. Як палачане святкавалі Купалле на Запаведным востраве



Казу вадзілі, на пеўня варажылі. У Полацку паказалі, як справіць Каляды, каб год быў шчодры і шчаслівы

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код