Главная > Новости > Культура > Казу вадзілі, на пеўня варажылі. У Полацку паказалі, як справіць Каляды, каб год быў шчодры і шчаслівы


Казу вадзілі, на пеўня варажылі. У Полацку паказалі, як справіць Каляды, каб год быў шчодры і шчаслівы

15:55, 18.01.2023 1875 Источник: gorod214.by/

Каляды па беларускіх традыцыях адзначылі ў Полацку. Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я запрасіў жыхароў і гасцей горада паглядзець, як ладзілі свята нашы продкі, паўдзельнічаць у абрадавых дзеяннях, народных танцах, гульнях, варожбах.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_0162

Калядныя святы прымеркаваныя да зімовага сонцавароту і змяшчаюць у сабе шмат сімвалізму. У прыродзе адбываюцца вялікія змены: святло перамагае цемру, дзень робіцца большым за ноч, стары знямоглы год памірае і саступае месца новаму, поўнаму моцы і энэргіі вітку жыцця.

Нашы продкі верылі, што ў гэты пераходны час кожная рэч набывае знакавы характар, а калі правільна выканаць пэўныя дзеянні, можна паўплываць на будучыню і як бы запраграмаваць сабе тое, пра што марыш.

DSC_0362

DSC_0207

У музеі ткацтва ўжо шмат гадоў аднаўляюць калядны абрад з удзелам фальклорнага гурта «Варган», і традыцыя, перанесеная ў сучаснасць, заўсёды збірае шырокае кола прыхільнікаў.

Шматлюдна, цёпла, утульна было ў музеі і сёлета. Госці з задавальненнем уключыліся ў святочную імпрэзу, падтрымалі танцы, гульні, рытуальныя дзеянні.

DSC_4850

Асаблівую цікаўнасць выклікалі традыцыйныя калядныя варожбы. Галоўным прадказальнікам будучыні стаў певень. Грамадой вырашылі, што ён накукарэкаў палачанам поспеху і дабрабыту на ўвесь год.

DSC_0386

З Казой, што сімвалізуе плоднасць і ўрадлівасць, а таксама іншымі міфалагічнымі персанажамі, на свята завіталі калядоўшчыкі. Яны праспявалі ўдзельнікам вечарыны велічальныя песні, пажадалі шчодрага і шчаслівага Новага году. А каб пажаданні збыліся, прысутныя адарылі гасцей пачастункамі.

DSC_0171

DSC_0199

DSC_0180

DSC_0185

DSC_0218



DSC_4903

DSC_4908

DSC_4814

DSC_4824

DSC_4871

DSC_0285_1

DSC_0119

DSC_0287

DSC_0326

DSC_0446

Чытайце таксама: Утульнасць, цеплыня і душэўная атмасфера. У Наваполацку запрашаюць на выставу вырабаў з лазы

«Дзе каза бывае – там шчасце чакае». Калядныя вячоркі з танцамі ладзілі ў Полацку

Майстар па саломапляценню Нэлі Радзько прэзентуе магічную выставу ў Наваполацку

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код