14 февраля во многих странах мира отмечают День святого Валентина. Обычаи и традиции в разных культурах могут иметь свои особенности, но главный посыл остается неизменным. В самый романтический праздник года принято выражать свои чувства, устраивать приятные сюрпризы, дарить подарки, символизирующие нежность, заботу и любовь. Накануне Дня всех влюбленных мы попросили полочан рассказать, как они понимают любовь. Ответами поделились четыре замечательные пары, чьи отношения прошли проверку временем.

Инна и Максим, 16 лет вместе:
«Любовь – это…
Забота в мелочах: когда кто-то помнит, как вы пьете кофе, или укрывает пледом, когда вы заснули.
Безопасность: это чувство «дома» рядом с конкретным человеком, где не нужно притворяться.
Выбор: не просто вспышка чувств, а ежедневное решение строить что-то общее, несмотря на трудности.

Свобода: когда вы вдохновляете друг друга расти, а не ограничиваете рамками и ревностью.
Осознанный выбор, включающий желание поддерживать, доверять и строить совместное будущее.
Она часто проявляется в желании быть рядом, в нежности, эмпатии и стремлении сделать жизнь партнера лучше».

Ольга и Виталий редко отмечают День Святого Валентина, но празднуют День Петра и Февронии:
«Любовь – это что-то сакральное для нас. Несмотря на нашу публичность в силу профессии, мы достаточно закрытая семья. Помимо наших отношений в паре, для нас очень важна наша big family, наша большая семья. Мы очень любим и уважаем семейные праздники, где все мы можем обмениваться любовью и энергией».
Таня і Алег:
«Мы ў сям’і не святкуем Дзень закаханых, больш топім за паўсядзённае праяўленне кахання і клапатлівасці. Але роўна ставімся да людзей, якія адзначаюць. Гэта цудоўна, калі людзі дораць адзін аднаму кветкі, падарункі і цудоўны настрой. Каханне для мяне, – прызнаецца Таня, – гэта акрамя трывіяльных узаемапавагі і падтрымкі, яшчэ і калі ў рандомны момант глядзіш на мужа – а па скуры дрыжыкі ды мурашкі. Безумоўна, каханне – гэта пра здольнасць саступаць адзін аднаму і мець смеласць папрасіць прабачэння, нават калі не лічыш сябе вінаватым».

Маша і Эміль. Распавядае Маша:
«Каханне. Як цудоўна і незвычайна, што ў беларускай мове гэтае слова не роўна слову любоў. Каханне ўжо само па сабе гучыць рамантычна і ўтульна, як абдымкі каханага чалавека. Што асабіста для мяне ёсць каханне? У розныя перыяды жыцця гэтае пачуццё пражываецца і адчуваецца па-рознаму. Першае каханне – яркае, чыстае пачуццё. У кагосьці ўдаецца захаваць яго і пранесці праз усё жыццё. Але часцей нам даводзіцца не раз спатыкнуцца, памыліцца ці проста з часам зразумець, што гэта не тое каханне, якое мы шукаем. І гэта важная частка нашага асабістага досведу, з дапамогай якога мы расцем, сталеем, вучымся разумець і паважаць свае пачуцці і пачуцці партнёра.
І я ўпэўнена, што галоўнае – не пераставаць марыць! Я марыла сустрэць свайго чалавека, дакладна ведала, што гэтая сустрэча абавязкова адбудзецца. Так і сталася.
Праз год пасля заканчэння ўніверсітэта я сустрэла мужчыну, з якім мы ўжо 8 гадоў разам, выхоўваем двух сыноў і вельмі любім адзін аднаго. І вядома, наша каханне прайшло розныя этапы за гэты час. Ад страсці, яркіх эмоцый, бесклапотных момантаў разам – да сталага пачуцця павагі адзін да аднаго, дарослага кахання, напрамую звязанага з адказнасцю за сям'ю і за наша жыццё.
Я зразумела, што па-сапраўднаму кахаю гэтага чалавека, калі мне было невыносна сумна кожны раз раставацца з ім, праводзіць у аэрапорт або ляцець самой. Ён з Нідэрландаў, і нам даводзілася лічыць дні, калі мы можам быць разам.
На сённяшні дзень для мяне каханне – гэта не толькі калі ты жадаеш фізічна быць побач з чалавекам, будуеш з ім планы на будучыню, дзелішся самым патаемным. Каханне – гэта прыняцце заган адзін аднаго, павага, штодзённы выбар быць разам. Апошняе гучыць не занадта рамантычна, але і сапраўднае каханне не заўсёды пра рамантыку, хоць ёй абавязкова павінна быць месца таксама!

Падсумаваць свае развагі магу так: каханне – гэта цэлая сістэма. У нашай пары гэтае пачуццё грунтуецца на агульных каштоўнасцях, на нашых жыццёвых прынцыпах і прыярытэтах. Мы ўдзячныя лёсу за тое, што нам выпала такая магчымасць сустрэць адзін аднаго, пабудаваць сям'ю і жыць разам гэтае жыццё.
Калі б я магла зрабіць надпіс на жуйцы Love is..., я б напісала так: Love is... быць поруч пры любых абставінах, быць з ім адной камандай. Love is... калі ён ляціць з табой у Беларусь кожныя паўгады, бо ведае, як табе гэта важна. Love is... узмацняць, паважаць мары адзін аднаго і імкнуцца да вашых агульных. Каханне – гэта не заўсёды проста, але таму гэта і ёсць самае каштоўнае пачуццё з усіх. Не здраджвайце яму, шануйце кожнае імгненне са сваёй другой палавінкай і няхай каханне выратуе свет!».

С любовью – от Gorod214. Фото: Кирилл Смоляков
Читайте также: Телеканал ОНТ выпустил три фильма о знаменитых полочанах, ставших знаковыми личностями в истории Беларуси
У Полацку да Дня роднай мовы ладзяць фотавыставу «Я – беларус! І гэтым ганаруся». Як паўдзельнічаць?