Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі правядуць рэспубліканскую дыктоўку. Яна пройдзе ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук 20 лютага. Пачатак – у 13.00. Трансляцыю можна будзе слухаць на радыё «Культура» (102.9 FM), у анлайн-фармаце на www.radiokultura.by і ў Нацыянальным радыёплэеры. Між тым у Полацку з’явіліся свае дадатковыя ініцыятывы да гэтага свята.

На Купаллі. Фота з архіву Горад214
Так, супрацоўнікі Цэнтра культуры «Полацк» запрашаюць жыхароў рэгіёна прыняць удзел у фотафлэшмобе «#Жывая_спадчына_мая», па выніках якога будзе арганізавана фотавыстава «Я – беларус! І гэтым ганаруся».
«Быць беларусам – гэта шчыра любіць сваю краіну, культуру, гісторыю», – пішуць арганізатары. І прапануюць падзяліцца прыгожымі фотаздымкі, на якіх вы сфатаграфаваліся каля значных месцаў нашай краіны альбо падчас святаў народнага календара ці ў іншых абставінах, але ў нацыянальным адзенні.
Ад аднаго ўдзельніка прымаецца не больш за два фотаздымкі.
Даслаць іх можна ў сацыяльныя сеткі Інстаграм, Укантакце з пазнакай«#Жывая_спадчына_мая».
Працы прымаюцца да 15 лютага. Фотавыстава адбудзецца з 18 па 22 лютага ў фае Цэнтра культуры «Полацк».
Тэлефоны для даведак: +375 (33) 336-38-77, 46-37-42.

Читайте также: «В нем живет память рода». Посмотрите, какой необыкновенный костюм-оберег создала мастерица из Полоцка
Цуды адбываюцца – мары здзяйсняюцца. Фотарэпартаж са свята «Ехала Каляда з Полацку»