Адно з самых каларытных месцаў у Наваполацку – Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры. У маладым горадзе менавіта майстры гэтага Цэнтра берагуць тое, што робіць нас беларусамі і нагадвае пра багатую гісторыю і культуру нашай зямлі. І не толькі берагуць, але і перадаюць сваё майстэрства. Мы падрыхтавалі гід па ўсім гурткам, на якія могуць запісацца дарослыя і дзеці. Выбірайце!
Выцінанка
Для каго? Гурток па выцінанцы арыентаваны на розны ўзрост удзельнікаў. Малодшыя групы ад 6 да 12 год і ад 13 да 18 год; дарослая групы рознага ўзросту.
Чаму навучаць? У гуртку можна азнаёміцца з гісторыяй і асаблівасцямі выцінанкі на тэрыторыі Беларусі, авалодаць рознымі тэхнікамі выразкі, навучыцца рабіць аўтарскія карціны і паштоўкі з паперы. Магчыма распрацоўка і выразка ўзорнага трафарэта для набіванкі на адзенне.
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў: 20 рублёў у месяц.
Пляценне паясоў
Для каго? Гурток па пляценню паясоў арыентаваны на дзяцей ад 10 год і дарослых любога ўзросту.
Чаму навучаць? У гуртку можна пазнаёміцца з гісторыяй пляцення паясоў, авалодаць тэхнікамі пляцення на бердзечку, дошчачках і калодачцы, навучыцца плясці традыцыйныя паясы, паясы з аўтарскім ўзорам на бердзечку, а таксама рабіць аўтарскія рэчы: бранзалеты, рамні, кашалькі, чахлы на мабільныя тэлефоны, мяшочкі для акуляраў і іншае.
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў: 25 рублёў у месяц.
Беларускі традыцыйны касцюм
Для каго? Заняткі для тых, хто цікавіцца гісторыяй, этнагарфіяй і традыцыйнымі рамёствамі беларусаў.
Чаму навучаць? Падчас заняткаў удзельнікі пазнаёмяцца з рэгіянальнымі асаблівасцямі касцюма, навучацца шыць адзенне, аксэсуары беларускага строю, асвояць вышыўку і аздабленне, навучацца плесці паясы, простыя і складаныя.
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў: 25 рублёў у месяц.
Качанне з воўны
Для каго? Студыя «Воўна» набірае усіх жадаючых на курс па вырабу прадметаў з воўны (упрыгожванні, аксесуары і г.д). Набіраем дзіцячую і дарослую групы.
Чаму навучаць? Калі вы жадаеце навучыцца ствараць непаўторныя рэчы з натуральных матэрыялаў, лёгка і хутка атрымаць веды і добра правесці час, то абавязкова далучайцеся да нас! Індывідуальны падыход, магчымасць удзелу ў выставах, конкурсах і рэалізацыя сябе як майстра!
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў: 40 рублёў у месяц.
Лапікавае шыццё і мяккая цацка
Для каго? Гурток набірае малодшую групу (дзеці ад 8 год) і дарослую.
Чаму навучаць? Заняткі з малодшай групай арыентаваны на выраб лялек і цацак, дарослай – на аматарскі і прафесійны выраб адзення, аксэсуараў, лапікавых коўдр і шмат чаго іншага.
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў: 20 рублёў у месяц.
Кераміка
Для каго? Набор дарослых ад 18 год.
Чаму навучаць? Удзельнікі навучацца рабіць простыя і складаныя рэчы з гліны, як дэкаратыўныя, так і практычныя.
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў: 20 рублёў у месяц.
Ганчарства
Для каго? Набор дарослых ад 18 год.
Чаму навучаць? Удзельнікі гуртка асвояць работу на ганчарным крузе і з дапамогай гэтых ведаў смогуць вырабляць керамічны посуд рознага памеру і складанасці.
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў: 20 рублёў у месяц.
Мастацкі роспіс
Для каго? У студыю запрашаюцца дарослыя ад 18 год.
Чаму навучаць? Навучанне прысвечана традыцыйным і сучасным відам роспісу фарбамі на тканіне і дрэве. Атрыманыя веды дазволяць ствараць як маленькія сувенірныя рэчы, так і вялікія карціны і маляваныя дываны.
Заняткі 2 разы ў тыдзень. Кошт заняткаў - 30 рублёў у месяц.
Па кожнаму рамяству праводзяцца індывідуальныя і групавыя майстар-класы для ўсіх узростаў. Папярэдні запіс па тэлефоне 50-32-82.
Арганізацыйныя сустрэчы з кіраўнікамі студый адбудуцца 8 і 10 верасня ў 18-30 ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры горада Наваполацка (вул. Паркавая, д.1).
Тэлефон для даведак 50-32-82.
Народны гурт архаічных спеваў «Княжыч»
Для каго? Стаць удзельнікам гурта «Княжыч» можа кожны, каму больш за 14 гадоў і хто цікавіцца беларускай традыцыйнай культурай, хто творцы і ініцыятыўны, жадае праводзіць вольны час карысна для сабе і не толькі.
Чым мы займаемся? Вывучаем і захоўваем архаічны фальклор Беларусі, зберагаем і рэканструюем старажытныя абрады, ладзім традыцыйныя святы народнага календара, аднаўляем беларускі народны касцюм і шмат чаго іншага.
Удзел у гуртку бясплатны.
Спектаклі Народнага тэатра лялек «КапялюШ»
Спектаклі «КапелюШа» цікава глядзець і дзецям і дарослым.
Перад кожным прадстаўленнем кіраўнік тэатра Андрэй Рэцікаў расказвае пра гісторыю беларускай батлейкі (якой ужо больш за 500 год), паказвае розныя віды тэатральных лялек, як яны робяцца і рухаюцца.
Папярэдні запіс па тэлефоне 50-32-82. Кошт квітка 2 рублі. Групы ад 20 чалавек.
Мастацкі салон-магазін
У салоне-магазіне можна набыць па даступных цэнах унікальныя вырабы майстроў Цэнтра рамёстваў. Гэта ўпрыгожванні з натуральных матэрыялаў, керамічны посуд, вырабы ткацтва, кошыкі з лазы, паштоўкі, сумкі і шоперы, магніты і сувеніры з нацыянальнай сімволікай, цацкі і многае іншае.
Час працы: панядзелак-пятніца 10:00-18:00. Суполка Вконтакте тут.
Фота: Сяргей Крышэн
Чытайце таксама: Музей беларускага кнігадрукавання адзначыць юбілей новай выставай. Даведаліся, якой
Искусство, которое рядом. Оцените инстаграм-проект gorod214.by о художниках из Полоцка и Новополоцка
«Цуды полацкіх музеяў»: адшукалі самыя цікавыя экспанаты Музея кнігадрукавання (Фота)