Ужо ў наступным месяцы адзіны ў нашай рэспубліцы Музей беларускага кнігадрукавання адзначыць сваё 30-годдзе. Да юбілею супрацоўнікі Музея рыхтуюць новую выставу «У самы жывы з усіх музеяў з пажаданнямі...» (выданні з дароўнымі надпісамі са збору НПГКМЗ).
Для Музея беларускага кнігадрукавання выданне з дароўным надпісам – асаблівы падарунак, бо пакінуты на старонцы ўласнаручны аўтограф ці пажаданні аўтара робяць кнігу ўнікальнай. Сёння ў музейным зборы ёсць аўтографы Васіля Быкава, Святланы Алексіевіч, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Вольгі Іпатавай, Уладзіміра Арлова і многіх іншых.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні з дароўнымі надпісамі Музею, якія ў розны час і пры розных абставінах пакінулі на старонках кніг не толькі іх аўтары, але і вядомыя мастакі, выдаўцы, афіцыйныя асобы.
Наведаць выставу можна з 1 верасня. Тэлефон для даведак: 46-57-25.
Фота: Сяргей Крышэн
Чытайце таксама матэрыялы праекта Цуды полацкіх музеяў:
Падарожжа ў эпоху Асветніцтва. Самыя цікавыя экспанаты Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага
«Цуды полацкіх музеяў»: адшукалі самыя цікавыя экспанаты Музея кнігадрукавання (Фота)
Каменная икона ХІІ века с Верхнего замка и другие чудеса Художественной галереи Полоцка (Фотографии)
Старый Полоцк в миниатюре, или ТОП-3 самых интересных экспоната «Домика Петра I»
Цуды полацкіх музеяў. Паглядзіце на самыя цікавыя рэчы з Музея традыцыйнага ткацтва Паазер'я