Полоцкий районный центр культуры реализует проект «Школа народных традиций». Старинные обряды и обычаи не должны быть забыты, потому что в них заложены основы нашей самобытности, все то лучшее, что каждое поколение белорусов хотело передать как самый ценный дар своим детям и внукам. На Полотчине есть много людей, которые берегут эти сокровища и готовы щедро делиться ими. Сегодня мы расскажем об энтузиастах из деревни Богатырская. Побывав там, наши корреспонденты убедились, что учиться в «Школе народных традиций» можно в любом возрасте.
Катерина Иванова, фото: Кирилл Смоляков
Калі запытаць у жыхароў вёскі Багатырская, ці ведаюць яны, што цікавага адбываецца ў мясцовым культурным асяроддзі, кожны накіруе вас у сельскі клуб. Туды ходзяць і старыя, і малыя – усіх прыцягвае душэўная атмасфера, творчае асяроддзе, разнастайнасць прапаноў.
«Дзейнасць наша жыве бурна і развіваецца», – бадзёра кажуць у самім Багатырскім СДК. Калі некаторыя гарадскія ныцікі ў чарговы раз скардзяцца, што пайсці няма куды, вяскоўцы самі сабе ствараюць творчае, напоўненае сэнсам і цікавасцямі жыццё.
Будзем шчырымі: не ў кожнай беларускай весцы Дом культуры – гэта жывое месца. Часам ва ўнылых экспазіцыях, што не змяняюцца гадамі, стаяць сумныя саламяныя конікі і такія ж сумныя жбанкі. Але там, дзе ёсць сапраўдны творца, які бачыць сэнс у сваёй дзейнасці, усё жыве. Ды яшчэ як! У роднай мове, у спевах, танцах, народных рамествах ды святах, на якія з радасцю збіраюцца мясцовыя жыхары. Бачыце ўмову? Гэта не проста творца, а беларусацэнтрычны чалавек, і тым ён ганарыцца.
Для «Школы народных традыцый» у Багатырскім СДК – цудоўная база. Тое, як працуе Дом культуры, можна лічыць узорным ды натхняльным.
СДК ганарыцца дзіцячымі творчымі калектывамі «Лецейка» і «Каласочкі», дарослым «Голасам Спадчыны». Апошні ўжо дзесяцігоддзі як захоўвае асаблівую манеру выканання абрадавых песень «у перахлест» – трэба абавязкова пачуць, як гэта прыгожа, гэта тое, што адрознівае нашу нацыю, надае ёй свой голас.
Кожнага, хто хоча дакрануцца да самабытнай народнай творчасці, загадчыца СДК Алёна Лукавіцкая і яе аднадумцы заўсёды гасцінна сустрэнуць, прывітаюць, пакажуць майстар-клас, пачастуюць адмысловымі прысмакамі, прыгатаванымі па мясцовых рэцэптах. Уваход на мерапрыемствы вольны – толькі сачы за рэкламай.
Вядзіце сюды сваіх дзетак, ды прыходзьце самі. Бо ў Багатырскім, здаецца, ёсць галоўны рэцэпт сапраўднага беларускага жыцця: памятаць продкаў, клапаціцца аб дзецях ды жыць цікава сёння, не чакаючы лепшых часоў.
Створаная тут этнаграфічная экспазіцыя ў гонар Веры Пісюковай – гэта і ёсць памяць, адметная пляцоўка, зробленая з любоўю да чалавека-місіянера, выдатнай зямлячкі. Дзіцячыя калектывы – гэта сапраўдны клопат пра дзяцей, напаўненне іх сваім, неўміручым, ні на што не падобным нематэрыяльным скарбам.
Багатырцы супрацоўнічаюць з іншымі культурнымі установамі, вядуць інтэрактыўныя святы, нават падкасты запісваюць.
Вось што кажуць пра сваіх таленавітых артыстаў аднавяскоўцы: «Нашы дзяўчаты – проста агонь! Самі разумееце, што зарплаты у іх невялікія, але яны увесь час нешта прыдумляюць, арганізоўваюць, самі вучацца і другіх навучаюць. Людзі розных пакаленняў у клуб прыходзяць. У нас тут жыццё, а не пыл на паліцах. Жыве родная культура!».
Читайте также: Как «Богачка» на Чукотку попала? Библиотекарь из Полоцка выиграла премию за 6 тысяч км от дома
Активизм, анимация, самобытность. Полоцк представил новые проекты на туристической выставке в Минске
«Сохранять свет и оставаться человеком». Спросили творческих людей Полоцка, как им сейчас работается