23 красавіка тэатр гістарычнага строю «Полацкі зьвяз» па шматлікіх просьбах гледачоў паўтарае пастаноўку новага пластычнага спектакля «Радзівіл». Паказ адбудзецца ў гарадскім Палацы культуры. Пачатак – а 18 гадзіне.
Прэм’ера спектакля, рэжысёрам якога з’яўляецца Яўгенія Кавалёва, сабрала аншлаг і карысталася вялікім поспехам. Чарговая сустрэча з «Полацкім звязам» абяцае быць не менш цікавай.
Спектакль вяртае гледача у часы Вялікага Княства Літоўскага. У цэнтры увагі – каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта Аўгуста Барбара Радзівіл.
«Трагічная гісторыя гераізму, любові і здрады» – так прэзетнуюць зьвязаўцы сваю пастаноўку. Яны прапануюць паразважаць, пра што марыла галоўная гераіня, каго кахала, ці была яна шчаслівая. Адначасова гэта запрашэнне паразважаць пра каштоўнасці і рашэнні, якія прымае чалавек у тых ці іншых жыццёвых абставінах. Адчуць дух эпохі дапамагаюць шыкоўныя касцюмы, створаныя рукамі саміх удзелькаў калектыву, рэканструкцыі сярэдневечных баёў і танцаў.
Читайте также: «Сохранять свет и оставаться человеком». Спросили творческих людей Полоцка, как им сейчас работается
«Девчата – просто огонь!». В Полоцке появилась необычная школа: узнайте, чему там можно научиться