Главная > Новости > Общество > Древнее захоронение, храм и княжеский терем. Новые археологические исследования начались на Верхнем замке в Полоцке


Древнее захоронение, храм и княжеский терем. Новые археологические исследования начались на Верхнем замке в Полоцке

15:55, 02.07.2022 2856 Источник: gorod214.by/

Выкладчыкі і студэнты Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзяць раскопкі на тэрыторыі Верхняга замка ў Полацку ў межах археалагічнай практыкі першакурснікаў спецыяльнасці «Гісторыя».

DSC_9173

Фота: Кірыл Смалякоў

Раскопкі дапамагаюць адкрыць нязведаныя старонкі гісторыі Полацка, а студэнтам даюць магчымасць пашырыць веды і сваімі рукамі дакрануцца да каштоўных артэфактаў.

DSC_9238

У навуковых мэтах, як патлумачыў выкладчык ПДУ Аляксей Коц, важна працягнуць даследаванні старажытных помнікаў. Летась, калі археалагічны атрад універсітэта ладзіў раскопкі на суседняй тэрыторыі, былі выяўлены рэшткі разбуранага храма 12 стагоддзя, а побач могілкі, што датуюцца 12-13 ст.

Цяпер удалося ўдакладніць лакалізацыю могілак, вызначыць іх паўночную мяжу.

DSC_9170

–  Рэшткі храма фіксуюцца эпізадычна, значыць мы аддаляемся ад невядомага нам пакуль помніка, трэба шукаць яго ў іншым месцы, – патлумачыў Аляксей Коц. – А тут, дзе мы зараз, відавочна была  частка жылой зоны Полацка. Выяўлена вялізная мацерыковая яма, па папярэдніх высновах, гэта мог быць вадаадвод для спуску вады. Ёсць шэраг знаходак самага старажытнага часу. Напрыклад, паясная накладка і гузікі 10-11 ст. 

DSC_9226

DSC_1516

Працягнуць навуковую экспедыцыю археолагі плануюць даследаваннем парэшткаў княжаскага церама на Верхнім замку. Дапамагаюць праводзіць працы валанцёры з ліку былых студэнтаў, людзей, якія захапляюцца археалогіяй і здольныя прысвячаць вывучэнню даўніны свой вольны час.

DSC_1507

DSC_1513

DSC_9147



DSC_9162

DSC_9166

DSC_9180

DSC_9203

DSC_9193

DSC_9192

DSC_9222

DSC_9225

DSC_9152

DSC_9220

DSC_9161

Чытайце таксама: «На Купалу сонца йграла». Як адзначаецца адно з самых любімых свят беларусаў, распавядае доктар гістарычных навук з Полацка

Прыгажосць і непаўторнасць Беларусі адлюстроўвае новая выстава ў музеі Наваполацка

В Полоцке на Верхнем замке проводят раскопки уникального некрополя 12-13 веков: какие там находки и что говорят ученые?

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код