Выпускник Полоцкого государственного университета, магистр исторических наук Руслан Бугаевич прислал в редакцию материал «Польский след в истории Новополоцка», подготовленный на основе воспоминаний очевидцев и работы в архивах Польши. Предлагаем читателям вторую часть исследования о жизни польских строителей в Новополоцке в 1974 – 1985 годах. В качестве иллюстраций используются фотографии из архивов одного из строителей, а также хорошо известного в регионе фотокорреспондента местной газеты «Химик» Владимира Супронёнка.
Опубликовав первую часть материала, мы получили отзывы жителей региона, которые помнят времена присутствия польских строителей в Новополоцке. «Стоит рассказать, – писали они, – что что на территории польского городка шла бурная торговля модными тогда джинсами и другими вещами». И приводили конкретные примеры. Так, одной 16-летней девушке родители выделили 180 руб на фирменные джинсы, которые и были приобретены в том самом городке – счастью не было предела.
Другие читатели вспоминали, что польская база была источником жвачки «Дональд» и круглых значков с принтами «Duran duran», «AC/DC», там покупали также свитера «Boys» и «Mavin», журналы «Бурда-моден», штаны-бананы, сигареты с ментолом, первые литрухи «Рояля», кассеты «Басф», фото зарубежных рок-групп и другие недоступные иным путем вещи.
Обо всем этом и не только – читайте в продолжении публикации.
Генрык Рыцько
Частка будаўнікоў прыяжджала са сваімі фотаапаратамі, каб зрабіць на памяць здымкі і паказаць родным свой быт і працу за мяжой. Адным з такіх фотааматараў быў Генрык Рыцько. Ён працаваў у гданьскім аддзеле транспартнага прадпрыемства «Трансбуд» (“Transbud”) на пасадзе токара. За час працы гэты чалавек зрабіў некалькі сотняў здымкаў, якія паказваюць жыццё ў Наваполацку канца 1970-х пачатку 1980 гг. Рыцько нават спрабаваў атрымаць дазвол у Дырэкцыі будовы нафтаправода на адкрыццё на базе фотастудыі, але не выйшла.
Яшчэ адзін будаўнік, кіраўнік з “Інтэрбуду”, Войцех Канечны (Wojciech Konieczny) займаўся фотапаляваннем у лясах уздоўж трасы нафтаправода.
Любілі завітаць у “Пралеску” і “Беларусь”
Атрымліваючы высокія заробкі, будаўнікі маглі сабе дазволіць наведваць рэстараны горада. Улюбёнымі месцамі былі рэстаран “Пралеска” і рэстаран у гатэлі “Беларусь”. Нярэдкімі былі выпадкі, калі польскія будаўнікі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, пачыналі хуліганіць, развязваць бойкі. Са злоўжываннем алкаголя змагаліся рознымі метадамі. Так, з працаўнікоў будовы была створана “Грамадская камісія аховы парадку”, якая дзяжурыла ў грамадскіх месцах Наваполацка, адкуль маглі забіраць тых, хто быў на моцным падпітку. Камісія дзейнічала па ўзгадненні з мясцовай міліцыяй. Акрамя таго, Дырэкцыя разрывала працоўныя кантракты з такімі працаўнікамі і высылала назад у Польшчу з забаронай на выезд з краіны на 2-3 гады.
Дырэкцыя будовы нафтаправода “Полацк” у сваіх справаздачах у Варшаву адзначала, што маштаб злоўжывання алкаголем быў велізарны. Часта выпадкі п’янства хаваліся, каб не псаваць статыстыку.
Колькасць правапарушэнняў сярод польскіх грамадзян, зафіксаваная мясцовай міліцыяй за 1977 і 1987 гады, выглядае наступным чынам: выпадкі хуліганства ў 1977 г. – 9, 1978 г. – 8; затрыманні ў стане алкагольнага ап’янення: 1977 г. – 44, 1978 г. – 50; затрыманыя ў медвыцвярэзніку: 1977 г. – 14, 1978 г. –10.
Дырэкцыя спрабавала вырашыць праблему некалькімі метадамі: па-першае, змяншэнне часткі заробку, які будаўнікі атрымлівалі на рукі (з 50% да 75%); па-другое, павелічэнне колькасці культурна-спартыўных мерапрыемстваў; па-трэцяе, удасканальванне падбору кадраў для будовы.
Джынсы, жвачка, парасон
Яшчэ адной сур’ёзнай праблемай для савецкіх уладаў і кіраўніцтва будовы быў нелегальны гандаль таварамі, прывезенымі працаўнікамі з Польшчы.
Хоць і былі мытныя абмежаванні як з польскага, так і з савецкага боку, у справаздачах Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы адзначаліся шматлікія спробы перавозак рэчаў не для асабістых мэтаў. Напрыклад, было ўстаноўлена, што некаторыя вадзіцелі фірмы “Transbud”, якія перавозілі машыны, будматэрыялы і абсталяванне, арганізавана займаліся таксама кантрабандай тавараў.
У канцы 1975 г. польскія мытнікі знайшлі ў апламбаваных мяшках, якія перавозіліся ў Наваполацк, вялікую колькасць прадметаў на продаж. Шэсць асоб, якія ўдзельнічалі ў кантрабандзе, выслалі з СССР, супраць іх польская пракуратура распачала раследаванне.
З цягам часу савецкая мытня ўзмацніла кантроль на мяжы як на прыбыццё, так і на выезд з краіны. У лютым 1976 г. пад час мытнага кантролю ў Брэсце з 40 польскіх аўтамабіляў амаль палову вярнулі на польскі бок з-за адсутнасці дэкларацый на тавары. Гэты факт быў патрактаваны як спроба скрыцця перад мытняй рэчаў, якія перамяшчаліся з мэтай продажу.
З замежнымі таварамі ў горадзе сутыкнуліся амаль ўсе жыхары. Як толькі з’явілася магчымасць купіць нешта замежнае, то “куплялі нават паліэтыленавыя пакеты па 5 рублёў”, адзначае навапалачанка Ірына Болазева.
Попытам у Наваполацку карысталіся складныя парасоны, парыкі, касметыка, вопратка. Як адзначаў інжынер Анджэй Васілеўскі ў сваіх успамінах аб працы ў Наваполацку, калі ён жыў у гасцініцы “Беларусь”, да яго і іншых польскіх пастаяльцаў звярталіся работніцы гасцініцы з просьбамі, каб яны прывозілі “розную драбязу”, напрыклад, “складныя дамскія парасоны”.
Калі заробак навапалачаніна ў канцы 1970-х – пачатку 1980-х гг. налічваў каля 150-160 рублёў, то джынсы “Wrangler” ці “Montana” у палякаў каштавалі каля 180 рублёў.
Цанавая розніца паміж пакупкай джынсаў у Польшчы і перапрадажай у СССР уражвае (амаль у 11 разоў). Набываючы джынсы ў Польшчы за 22 даляры (16,5 рублі), прадавалі ў пераліку за 240 даляраў. Часта замест арыгінальных джынсаў трапляліся падробныя, але з часам навапалачане пачалі разбірацца, якія купляць, а якія не.
Дзецям падабаліся жвачкі з коміксамі “Болек і Лёлек” (“Bolek i Lolek”). Жвачкі траплялі не толькі да наваполацкіх дзяцей, але і да дзяцей з бліжэйшых да горада вёсак. Так, жыхар вёскі Бяздзедавічы Полацкага раёна Алег Рудакоў успамінае, як ён і іншыя дзеці спынялі польскія грузавыя аўтамабілі “Tatra”, каб “пракаціцца” ад вёскі да бліжэйшага кар'ера. Пасля ў дзяцей узнікла “традыцыя” дзякаваць вадзіцелям: перадавалі то яблыкі, то агуркі, то памідоры. А вадзіцелі дзецям дарылі жвачкі.
Кантрабандай тавараў займаліся як простыя будаўнікі, так і начальства, сярод якіх былі члены ПАРП і саюза моладзі.
Для барацьбы з нелегальным гандлем міліцыя выстаўляла пасты каля польскіх баз. Напрыклад, навапалачанін Ігар Супранёнак успамінае, што гараж яго бацькоў, які знаходзіўся ў раёне кінатэатра “Космас”, аднойчы ператварыўся ў наглядальны пункт за польскім гарадком. Міліцыянер папрасіў дазвол размясціцца ў гаражы Супранёнкаў і паназіраць за базай.
У самаго Ігара ў тыя гады з’явілася замежная майка “California” і фламастары, а ў таты Уладзіміра, які працаваў фотакарэспандэнтам – асвятленне і лупа для рэзкасці.
Інжынер Вавжыняк таксама апісваў у сваім дзённіку міліцэйскія назіранні за базай. “Перад польскай базай №1 у Наваполацку часта дзяжурылі міліцыянеры, як у форме, так і ў грамадзянскай вопратцы. Былі выпадкі ўваходу міліцыі на тэрыторыю базы”. Галоўнай мэтай такіх “візітаў” з’яўлялася “лоўля савецкіх дзяўчат і нелегальных гандляроў, якія прыходзілі да палякаў”. Дзяўчын фатаграфавалі, перапісвалі іх дадзеныя, з гандлярамі рабілі тое самае.
На заробленыя грошы (у тым ліку на продажы кантрабанды) польскія будаўнікі куплялі залатыя ўпрыгожанні, інструменты, ровары, нержавейку, крышталь, сталовыя прыборы, алкаголь, халадзільнікі, тэлевізары. Мелі месца выпадкі, калі будаўнікі куплялі золата не ў крамах, а з рук, і траплілі на падробкі. Набытыя рэчы будаўнікі перавозілі самі або высылалі пасылкамі ў Польшчу.
За парушэнні працоўнай дысцыпліны, п’янства, перамяшчэнні па незацверджаным маршрутам, кантрабанду і нелегальны гандаль працаўнікоў высылалі з будовы ў сціслы тэрмін. Толькі за 1975 г. было выслана 4% ад усіх працаўнікоў будовы (85 чал.).
“Niech żyje przyjaźń polsko-radziecka!”
З’яўленне замежных будаўнікоў’ паўплывала на аблічча Наваполацка. Напрыклад, на вуліцах з’явіліся новыя аўтамабілі з нетыповымі нумарнымі знакамі, у раёне гасцініцы “Беларусь” вісеў транспарант “Niech żyje przyjaźń polsko-radziecka!” (“Няхай жыве польска-савецкае сяброўства!”). Як успамінае Ігар Супранёнак, у гарадскіх шапіках “Саюздруку” побач з савецкімі газетамі прадаваліся польскія часопісы “Шпількі” (“Szpilki”), “Прыгажосць” (“Uroda”). Назва апошняга асабліва забаўляла дзяцей.
4 лютага 1985 г. загадам генеральнага дырэктара фірмы “Energopol” быў створаны аддзел па ліквідацыі Дырэкцыі будовы нафтаправода “Полацк”, тым самым будаўнічыя працы завяршаліся.
Такім чынам, хоць у горадзе і жылі прадстаўнікі іншых народаў і народнасцей СССР, навапалачане атрымалі дадатковы сацыяльны вопыт узаемадзеяння з замежнікамі.
Комплекс прычын (адсутнасць выбару, недахоп тавараў у крамах горада, жаданне зарабіць на перапродажы тавараў) натуральным чынам прывёў да з’яўлення нелегальнага гандлю ў месцах, дзе размяшчаліся польскія будаўнічыя базы.
На сённяшні дзень па нафтаправодзе “Полацк-Сургут” у звычайным рэжыме трапляе нафта на завод “Нафтан”, а вось нафтаправод “Полацк-Мажэйкей” у наш час не выконвае сваю асноўную функцыю па перапампоўцы нафты.
І вяртаючыся да “полькі”: будынак у гарадскім парку быў пабудаваны на патрэбы наваполацкага ўпраўлення “Саюзінтэргазбуд” і быў ўведзены ў эксплуатацыю ў 1979 г. Дырэкцыя будовы нафтаправода “Полацк” займала ў гэтым будынку падвал і часткова першы і другі паверхі.
Читайте также: Сыграли даже 30 свадеб. Историк рассказал, как жили в Новополоцке в 1974 – 1985 годах польские строители (плюс старые фото города)
Бизнес-бренд для Полоцкого региона: КТО, КАК и ЗАЧЕМ?