Главная > Новости > Общество > Цяпло вогнішча і таямнічасць старажытных рытуалаў. Паглядзіце, як святкавалі Багач на Полаччыне (фота)


Цяпло вогнішча і таямнічасць старажытных рытуалаў. Паглядзіце, як святкавалі Багач на Полаччыне (фота)

08:00, 07.09.2022 2294 Источник: gorod214.by/

Клуб «Байдарочники Полотчины» постоянно ищет новые форматы активного отдыха. В этот раз вечерне-ночное тематическое мероприятие решили посвятить осеннему празднику «Богач», приуроченному к завершению цикла выращивания урожая. Участники сплава прошли 16 км на байдарках по реке Дрисса, а затем устроили яркое действо при свете костра и факелов: словно перенеслись на ладьях времени в прошлое, чтобы прикоснуться к древним традициям.

IMG_20220903_184539_edit_62499952457128

Фото: "Байдарочники Полотчины"

«Будь богат, как осень», – говорят в народе. Никому не помешает привлечь в свой дом богатство, плодородие, семейное благополучие. И наши предки знали, как это сделать, выполняя определенные символические действия. Что дает повторение элементов старинных обрядов современному человеку? Кто такая Зерновушка и почему нельзя смешивать два огня? Об этом и не только нам рассказала ценительница и знаток традиционной культуры белорусов, магистр исторических наук Варвара Коц.

FbEfbvPsGyA

IMG_20220903_185229

Святочную імпрэзу, прымеркаваную да свята Багач, «Байдарачнікі Полаччыны» зладзілі сумесна з камандай тэатра гістарычнага строю «Полацкі звяз».

Удзельнікі падтрымалі ідэю стварыць атмасфернае свята і дадалі ў свае вобразы нацыянальныя элементы: восеньскія вянкі, стылізаваныя строі і беларускую мову. На пэу́ны час байдаркі перау́тварыліся у́ «ладзі часу» і перанеслі палачан у часы далёкіх продкау́.

IMG_20220903_172533

Галоу́ным элементам свята з'яу́ляецца збажына новага ўраджаю. Удзельнікі зладзілі абрад ссыпання Багача – так называецца начынне з зернем, куды ставілася свяча. Даўней жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вескі. Абрад быў накіраваны на забеспячэнне грамады доляй і багаццем на цэлы год. Захоўваць сабраны Багач да новага ўраджаю даручылі кіраўніку клуба «Байдарачнікі Полаччыны».

1_15

IMG_20220903_214608

Дзяўчаты-чараўніцы стварылі ўласнаруч ляльку-абярог «Зернавушку». Такая абярэжная лялька начынялася зернем і забяспечвала сям'ю дабрабытам. Захоўвалі Зернавушку на пачэсным месцы, у чырвоным куце хаты, а ўвесну, пад час севу, зерне з лялькі дадавалі да яравой збажыны. Такая дзея была таксама накіраваная на атрыманне лепшага ўраджаю. Разам з тым, каякеры здзейснілі абрад дзялення першага каравая з новага зерня.

IMG_20220903_214003

IMG_20220903_214459

Народная прымау́ка кажа: «У верасні агонь і ў полі, і ў хаце». На пачатку восені надвор'е халадае, і гаспадыні пачынаюць тапіць печы. Аднак, каб развесці новы агонь, варта развітацца са старым, бо згодна з у́яу́леннямі беларусау́, два полымі у́ адной печы трымаць нельга. Такое суседства можа нарабіць бяды і скончыцца пажарам.

IMG_20220903_230545_1

Удзельнікі сплава сімвалічна развіталіся са старым вуголлем і запалілі новы агонь, які кожны з прысутных панёс да свайго хатняга  вогнішча, запаліу́шы у́ласную свячу.

IMG_20220903_231818

IMG_20220903_232212

Наогул, атмасфера свята атрымалася неверагодная: хараство  прыроды полацкіх ваколіц, вечаровыя туманы, цяпло вогнішча, святло факелау́, таямнічасць старажытных рытуалау́, цёплая сяброу́ская кампанія.  Усё гэта было аздоблена старажытнымі танцамі, гульнямі і пачастункамі: крамбамбуля, сыта, сыр. Урачыстым заканчэннем свята стала вогненнае шоу.

IMG_20220903_231749

IMG_20220903_225553

Сёння, у часы глабалізацыі, вельмі важна захоу́ваць уласную гісторыю і традыцыі, бо менавіта старажытныя  рытуалы, абрады, святы і завядзёнкі нашых продкау́  робяць нас  унікальнымі і адметнымі. Нават такія незау́важныя моманты нашага пау́сядзённага жыцця, як сямейныя традыцыі, ўжо здольныя падкрэсліць культурныя асаблівасці палачан.

_93mqw3TfdE

_viber_2022-09-04_08-37-53-415_1

_viber_2022-09-04_08-48-48-028



_viber_2022-09-04_08-37-54-189

_viber_2022-09-04_08-37-53-977

_viber_2022-09-04_08-48-48-172

_viber_2022-09-04_08-48-51-393

_viber_2022-09-04_08-48-51-650

_viber_2022-09-04_09-20-13-525

_viber_2022-09-04_08-48-49-174

_viber_2022-09-04_12-06-20-770

_viber_2022-09-04_08-48-46-930

_viber_2022-09-04_12-06-20-348

IMG_20220903_172757

IMG_20220903_172958

IMG_20220903_172851

IMG_20220903_173121

IMG_20220903_173718

IMG_20220903_184656

IMG_20220903_185518

IMG_20220903_203017

u5_WD_-JQvM

R8K5QD2cmAo

IMG_20220903_201928

IMG_20220903_235047

Читайте также: Волшебный вечер в национальном стиле устроили «Байдарочники Полотчины» на берегу реки у деревни Городище

«Якая моц, прыгажосць, энергетыка!». Полацкі гурт «Варган» зладзіў Купалле па старажытных традыцыях

«Яго сэрца засталося ў Сафіі». Узгадваем архітэктара, які стварыў праекты рэстаўрацыі помнікаў Полацка

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код