Главная > Новости > Культура > 500-гадовую кнігу Францыска Скарыны можна пабачыць і пагартаць у Полацку


500-гадовую кнігу Францыска Скарыны можна пабачыць і пагартаць у Полацку

15:15, 08.09.2022 1691 Источник: gorod214.by/

У Музеі беларускага кнігадрукавання Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка адкрылася выстава пад назваю «Кніжка малая — справа вялікая». Яна прысвечана 500-годдзю выдання «Малой падарожнай кніжкі» нашым славутым суайчыннікам Францыскам Скарынам.

franczisk-skorina (1)

Супрацоўнікі разглядаюць выставу своеасаблівым працягам раздзела «Скарыніяна» пастаяннай экспазіцыі музея. На ёй дэманструюцца выданні з фондаў запаведніка, якія прадстаўляюць Францыска Скарыну з розных бакоў: як дзеяча, станаўленне якога адбывалася ў кантэксце агульнаеўрапейскіх варункаў XVI стагоддзя,  і як першадрукара, што адкрыў для жыхароў Вялікага Княства Літоўскага друкаваную кнігу.

DSC_7899

«Малая падарожная кніжка» уяўляе сабой зборнік малітваў, надрукаваны Францыскам Скарынам у 1522 годзе ў Вільні: у зручным фармаце, на зразумелай мове, каб малітоўнік быў даступны простым людзям і выкарыстоўваўся ў штодзённым жыцці.

Выданне называюць шэдэўрам кнігадруку і нацыянальным скарбам беларусаў. Гэта першая друкаваная кніга на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага і на землях усходніх славян.

На выставе ў Полацку можна праз інфакіёск пагартаць старонкі экзэмпляра «Малой падарожнай кніжкі», што захоўваецца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі.

Выстава экспануецца да 13 лістапада. Музей працуе з 10 да 18 гадзін, акрамя панядзелка.

DSC_7891



DSC_7894

Фота: Кірыл Смалякоў

Чытайце таксама: «Скарына з’яўляецца для нас прарокам». У Полацку і гарадах Еўропы прайшлі набажэнствы ў гонар славутага першадрукара (плюс відэа)

Цяпло вогнішча і таямнічасць старажытных рытуалаў. Паглядзіце, як святкавалі Багач на Полаччыне (фота)

«Яго сэрца засталося ў Сафіі». Узгадваем архітэктара, які стварыў праекты рэстаўрацыі помнікаў Полацка

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код