Главная > Новости > Общество > «Ад Полацка пачаўся свет». Вынікі даследаванняў гісторыі горада за пяць гадоў падсумавалі навукоўцы


«Ад Полацка пачаўся свет». Вынікі даследаванняў гісторыі горада за пяць гадоў падсумавалі навукоўцы

08:00, 10.11.2022 2208 Источник: gorod214.by/

У Полацку прайшла VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», прысвечаная 1160-годдзю першага ўзгадвання горада ў летапісах. З дакладамі ўдзельнікаў можна будзе пазнаёміцца ў зборніку матэрыялаў, які рыхтуецца да друку.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_9395

«Полацкая цывілізацыя штурхае наперад беларускую», – адзначыў вядомы беларускі гісторык Алег Трусаў, які прысвяціў свой даклад тэме «Калі і хто будаваў Полацкую Сафію?».

«Ад Полацка пачаўся свет», – нагадаў знакамітыя радкі галоўны спецыяліст абласнога ўпраўлення культуры Дзяніс Юрчак, што гаварыў пра аб’екты спадчыны Полацка, уключаныя ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

DSC_9447

Доктар навук Алесь Краўцэвіч распавядаў, як і калі Полацк увайшоў у склад  Вялікага княства Літоўскага, а яшчэ адзін доктар гісторыі Аляксей Мартынюк – як нямецкія крыжакі ўдзельнічалі ў бітве за Полацк 1381 года.

DSC_0724

Наогул, канферэнцыя сабрала 40 навукоўцаў. Спецыялісты ў розных галінах ведаў спрачаліся, дыскутавалі, прыводзілі пераканаўчыя доказы сваіх меркаванняў.

DSC_9585

DSC_9801

Канфлікты полацкіх і кіеўскіх князёў. Тэндэнцыі культу святой Еўфрасінні Полацкай. Рассяленне старавераў Полацкага павета. Разнастайныя тэмы будуць адлюстраваны ў навуковым зборніку, які зараз рыхтуецца да друку. А яшчэ там знойдзецца пра ўпрыгожанні эпохі вікінгаў, дзённік Полацкага Сафійскага манастыра, графіці Спаса-Еўфрасінеўскай царквы і аптэку Полацкага калегіума.

DSC_0752



DSC_9501

У гісторыі самага старажытнага горада нашай краіны застаецца яшчэ шмат таямніц. Навукоўцы працягваюць шукаць адказы на пытанні, а канферэнцыя ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку раз на пяць гадоў падсумоўвае вынікі гэтых пошукаў і робіць іх даступнымі шырокаму колу грамадскасці.

DSC_9626

DSC_9879

DSC_0723

DSC_9754

Чытайце таксама: Тэатры з Мінска, Віцебска, Пецярбурга прыедуць на фестываль «УMOЎNO» у Полацк. Пра што спектаклі?

«Святыя дзяды, хадзіце да нас». Колькі ў Беларусі дзён ушанавання продкаў і як іх адзначаюць?

«З жалеза.by». У Полацку запрашаюць пазнаёміцца з гісторыяй кавальства і наведаць майстэрню каваля

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код