Главная > Новости > Культура > Майстар па саломапляценню Нэлі Радзько прэзентуе магічную выставу ў Наваполацку


Майстар па саломапляценню Нэлі Радзько прэзентуе магічную выставу ў Наваполацку

17:00, 18.12.2022 1793 Источник: gorod214.by/

У Музеі гісторыі і культуры Наваполацка 20 снежня ў 16.30 адкрываецца выстава майстра па саломапляценню Нэлі Радзько і яе вучняў пад назваю «На свята і ў будзень. Магія саломкі». Арганізатары запрашаюць наведаць экспазіцыю і распавядаюць пра творчасць аўтара.

6 (2)

Фота: novopolotsk.museum.by

Выстава стане працягам музейнага арт-праекта «Новы погляд», скіраванага на сінтэз розных мастацкіх сродкаў. Большую частку экспазіцыі складаюць працы дэкаратыўнага тыпу: ялінкі, пано, вяночкі, павукі, карпатліва і далікатна вырабленыя ў розных тэхніках.

Натхненнем для Нэлі Радзько служыць прырода, таму галоўнае месца ў творчасці займаюць кветкі розных памераў, а таксама ўсялякія варыянты фларыстычных кошыкаў, букетаў, пано. Пры іх стварэнні саломапляцельшчыца выкарыстоўвае жывыя прататыпы.

1 (2)

Ёсць у майстра свае ўласна распрацаваныя вырабы, адметныя прыёмы працы над кампазіцыямі. Напрыклад, для святкавання «Вераснёвай палітры» ў 2009 годзе саломапляцельшчыца стварыла кветку-лілею – сімвал горада Наваполацка. Аўтарская распрацоўка стала брэндавым падарункам для прадстаўнічых дэлегацый з Беларусі і замежжа. Яе ўручалі гасцям з Кітая, Расіі, Германіі.

3 (2)

Таксама Нэлі Аляксандраўна распрацавала і выканала галаўныя ўборы для вядучага калектыву Цэнтра культуры – вакальнай групы ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы», што прадстаўляе Наваполацк на разнастайных фестывалях.

5 (2)

Дапаўняюць выставу вырабы вучняў Нэлі Радзько, з якімі майстар працавала ў межах праекта «Юныя рамеснікі – за захаванне і развіццё традыцыйных навыкаў праз трансгранічнае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Латвіі, Літвы і Беларусі».



Праект рэалізоўваўся ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка. За непрацяглы час (4,5 месяцы) юныя новапалачане асвоілі галоўныя тэхнікі пляцення і выканалі сумесную працу «Павук традыцыйны чатырохручнік». Асобна Анжаліка Чарняўская  і Аляксандра Шніткова зрабілі па капялюшу, Сафія Кудро, Анастасія Мардамай, Ангеліна Чарняўская – дэталі для кампазіцыі «Кветкавы шар», Сафія Арэх – маленькую ялінку.

2 (3)

Выстава будзе дзейнічаць да 20 студзеня. Месца правядзення:вул.Маладзёжная, 45/3. Рэжым працы: з 10.00 да 18.00. Выхадны дзень – панядзелак.

4_2

Читайте также: Волшебство для взрослых и детей. В Полоцк приезжает новогодняя «Фабрика подарков» с гномами, эльфами и чудесными превращениями

В Полоцке открылась Резиденция Деда Мороза – дети в восторге от сюрпризов

Цёмны час у чаканні святла. Доктар гісторыі з Полацка распавёў пра перадкалядны пост, які ў народзе завецца Піліпаўкай

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код