У Наваполацкім цэнтры рамёстваў і традыцыйная культуры экспануецца выстава вырабаў з лазы – рукатворнай прыгажосці з экалагічна чыстых матэрыялаў. Завітайце, каб адчуць асалоду, пазнаёміцца з традыцыямі, прыгледзець унікальныя падарункі для любімых людзей.
Крэслы, столікі, канапы, этажэркі, разнастайныя скрыні, кошыкі, вазы, шкатулкі, – багаццю плеценых вырабаў з лазы можна толькі здзіўляцца. Утульнасць, цеплыня і душэўная атмасфера пануюць на выставе. Яна знаёміць з творчасцю двух выдатных наваполацкіх майстраў Міхаіла Гільніча і Уладзіміра Пудава, якія ўжо некалькі дзесяцігоддзяў плённа працуюць у цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры.
Лазапляценне – адно з самых старажытных рамёстваў. Майстроў, што яго працягваюць і адраджаюць, – не так шмат, але Наваполацку ў гэтым сэнсе пашанцавала. Міхаіл Гільніч і Уладзімір Пудаў ведаюць сваю справу дасканала. Кожная створаная імі рэч мае свой непаўторны стыль і захоўвае цеплыню рук аўтараў.
Наведаць выставу можна да канца студзеня. Уваходны квіток кашкуе 1 рубель. Адрас цэнтра рамёстваў: г. Наваполацк, вул. Паркавая, 1. Тэлефон для даведак 50-32-82.
Чытайце таксама: «Няхай у сэрцах запануе дабрыня». Як у касцёле Наваполацка святкавалі ўрачыстасць Божага Нараджэння
«Бог з намі». Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са Святам Божага нараджэння (відэа)
Майстар па саломапляценню Нэлі Радзько прэзентуе магічную выставу ў Наваполацку