Главная > Новости > Общество > «Няхай у сэрцах запануе дабрыня». Як у касцёле Наваполацка святкавалі ўрачыстасць Божага Нараджэння


«Няхай у сэрцах запануе дабрыня». Як у касцёле Наваполацка святкавалі ўрачыстасць Божага Нараджэння

17:00, 25.12.2022 2331 Источник: gorod214.by/

25 снежня каталіцкія, грэка-каталіцкія і пратэстанцкія вернікі сьвяткуюць урачыстасць Божага Нараджэньня. У храмах па ўсёй краіне праходзяць святочныя набажэнствы. Паглядзіце, якая атмасфера панавала ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку, які наведаў карэспандэнт Gorod214.

Фота: Кірыл Смалякоў

DSC_7903

«Божае Нараджэнне — асаблівая пара года; гэта час, калі наш дух, перапоўнены радасцю, узвышаецца да Бога… Бог сышоў на зямлю, каб чалавек мог трапіць на неба. Ён стаў бедным, каб мы былі духоўна багатымі», – з такім напамінам звярнуўся сёлета да вернікаў у сваім Пасланні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

«Ва ўрачыстаць Божага Нараджэння, – адзначыў ён, – мы адчуваем блізкасць і моц Бога, якой бы складанай ні здавалася сітуацыя, у якой мы знаходзімся. Нягледзячы на разнастайныя цяжкасці і праблемы, будзем старацца даручаць нашую будучыню Божаму Провіду. Будзем жа абвяшчаць сучаснаму свету дар бэтлеемскай весткі супакою і справядлівасці, салідарнасці і прабачэння. Няхай у нашых сэрцах запануе дабрыня да бліжніх і надзея на штодзённую блізкасць Збаўцы».

DSC_7883

У Наваполацку, як і па ўсёй Беларусі, каталікі сабраліся разам, каб узрадавацца святу, падзякаць Богу за тое, што ён прыйшоў у свет і выявіў людзям сваю любоў.

Ксёндз Аляксандр Чайкоўскі павіншаваў вернікаў, падзякаваў усім, хто спрычыніўся да ўрачыстасці, пажадаў, каб святы сталі для нас часам аднаўлення і ўмацавання ў веры, часам узаемнай  надзеі, якая дазваляе перамагчы страты і з аптымізмам глядзець у будучыню.

«Няхай змілуецца над намі Бог усемагутны, адпусціўшы нам грахі, і вядзе нас да жыцця лепшага», – маліліся вернікі.

DSC_7930

DSC_7935

DSC_7925

DSC_7887

DSC_7894

DSC_7888



DSC_7901

DSC_7909

DSC_7921

DSC_4179

DSC_7860

DSC_7960

Чытайце таксама: «Бог з намі». Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са Святам Божага нараджэння (відэа)

Майстар па саломапляценню Нэлі Радзько прэзентуе магічную выставу ў Наваполацку

Цёмны час у чаканні святла. Доктар гісторыі з Полацка распавёў пра перадкалядны пост, які ў народзе завецца Піліпаўкай

 

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код