Главная > Новости > Общество > «Моцны каваль, сапраўдны!». У Полацку пройдзе сустрэча з прадстаўніком рэдкай магічнай прафесіі Андрэем Шуханковым


«Моцны каваль, сапраўдны!». У Полацку пройдзе сустрэча з прадстаўніком рэдкай магічнай прафесіі Андрэем Шуханковым

14:57, 08.02.2023 911 Источник: gorod214.by/

Полацкі Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я ладзіць сустрэчу з кавалём Андрэем Шуханковым. Ён падзеліцца сакрэтамі прыёмаў традыцыйнага ручнога кавання і чаканкі, а таксама пазнаёміць з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця старажытнага рамяства.

_viber_2023-02-08_11-53-27-256

Нагадаем, што ў Музеі традыцыйнага ткацтва працуе выстава «З жалеза.by», прысвечаная гісторыі кавальства – аднаго з самых старажытных, таямнічых, сакральных рамёстваў, якім з даўніх часоў займаюцца беларусы. Сустрэча з госцем і адбудзецца ў прасторы гэтай выставы.

У грамадзе да каваля ставіліся з асабліваю павагай, бо яго здольнасць ператварыць звычайны кавалак жалеза ў патрэбны прадмет нагадвае чараўніцтва.

Пра кавалёў, як тлумачаць арганізатары выставы, не прынята казаць «добры». Калі хочуць пахваліць, то кажуць «моцны». Пра Андрэя Шуханкова таксама можна сказаць: «Моцны каваль, сапраўдны!». Любімай справай ён займаецца больш за 20 гадоў, здольны і выкаваць лесвіцу, і стварыць вытанчаны падсвечнік.



Чытайце таксама: «З жалеза.by». У Полацку запрашаюць пазнаёміцца з гісторыяй кавальства і наведаць майстэрню каваля

Хто не ўмее – навучаць. Фальклорны гурт «Варган» запрашае на вечарыну традыцыйных танцаў ў Полацку

Казу вадзілі, на пеўня варажылі. У Полацку паказалі, як справіць Каляды, каб год быў шчодры і шчаслівы

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  







Не вижу код