Главная > Новости > Интервью > Чего не хватает туристам в Полоцке, вернется ли фестиваль «Рубон»? Поговорили с профессиональным экскурсоводом


Чего не хватает туристам в Полоцке, вернется ли фестиваль «Рубон»? Поговорили с профессиональным экскурсоводом

11:11, 02.03.2021 6647 Источник: gorod214.by

Полоцкий экскурсовод Елена Изергина рассказала GOROD214.BY о воскресных экскурсиях по городу, о том, как пандемия изменила туристическую жизнь Полоцка, и что нужно срочно делать, чтобы туристам хотелось задержаться у нас подольше.

114

Елена Изергина, фото: Сергей Крышен, GOROD214.BY 

– Расскажите о том, как вы стали профессиональным экскурсоводом? Необходимо сдавать специальные экзамены, проходить аттестацию?

Я з дзяцінства захапляюся гісторыяй. Маё захапленне стала і прафесіяй – атрымала гістарычную адукацыю ў Полацкім дзяржаўным універсітэце (магістр гістарычных навук). А калі сам штосьці цікавае ведаеш, то хочацца падзяліцца з іншымі. У некаторай ступені гэта паспрыяла таму, каб заняцца і экскурсійнай дзейнасцю, а з добрай гістарычнай асновай – значна лягчэй.

Праца экскурсавода, магчыма, для кагосьці выглядае проста: чалавек распавядае нешта ў мікрафон. Але насамрэч гэта вялікая-вялікая асабістая праца. Для пачатку, каб быць экскурсаводам, патрэбна закончыць адпаведныя курсы, пасля – здаць іспыты ў Нацыянальным агентстве па турызме. Здаў – маеш дазвол працаваць. Там жа абараняеш свой маршрут – напрыклад, Полацк.

Каб працаваць па іншых маршрутах – іх таксама патрэбна абараняць. Далей ідзе вялікая праца кожнага экскурсавода – назапашванне матэрыялу, яго аналіз. Зараз звесткі пастаянна дапаўняюцца і турыст прыязджае, каб атрымаць цікавую і актуальную інфармацыю. Вяду да таго, што працэс самаадукацыі экскурсавода адбываецца пастаянна.

Можаш ведаць маршрут, але расповед павінен быць цікавым. У некаторай ступені экскурсія – монаспектакль, дзе ад ролі і майстэртсва экскурсавода залежыць, з якімі ўражаннямі паедуць турысты.

54

Пасля некаторага часу экскурсійнай працы для сябе вырашыла атрымаць і адпаведную адукацыю – менеджар па фарміраванню і продажу турыстачнага прадукту. Навучалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізкультуры і спорту ў Інстытуце менеджменту і спорту. Рада, што навучалася менавіта там – было вельмі карысна і файна. Пра штосьці я ўжо ведала з вопыту працы, некаторыя пытанні былі новымі, але адзначу вельмі цудоўных выкладчыкаў-практыкаў, якія імкнуліся даць нам як мага больш ведаў. Шчыра ім дзякую, а атрыманыя веды актыўна прымяняю на практыцы.

– У вас есть ваша коронная тема? Например, средневековый Полоцк, история еврейского сообщества? Или экскурсоводы по умолчанию должны знать всё обо всем?

З вопыту атрымліваецца, што чым больш працуеш, тым больш разумееш, колькі цікавага ў нашым горадзе! І пакрысе валодаць інфармацыяй па ўсіх перыядах развіцця горада становіцца неад’емнай часткай прафесіі. У працы з турыстамі арыентуешся на групу, яе настрой – і тады звяртаеш увагу на тыя альбо іншыя моманты. Праўда, у кожнага экскурсавода ёсць свае, як мы называем «фішкі», любімыя тэмы. Які перыяд найбольш блізкі для мяне? Кожны час адметны сваімі сімваламі, кожны вельмі люблю па-свойму. Падчас размоў з турыстамі звяртаю ўвагу на «турызм уражанняў», каб госці горада самі сталі часткай дзеі, а гэтаму спрыяюць распрацаваныя анімацыйныя праграмы.

Так, напрыклад, анімацыйная экскурсія на дракары дае магчымасць пагрузіцца ў эпоху вікінгаў, даведацца пра норавы жыцця славян і нашых паўночных суседзяў, пра Полацк ў раннім сярэднявеччы, і зразумела, пра будаўніцтва караблёў-дракараў.

60

А падчас анімацыйнай праграмы ў прыватным музеі рыцарства гасцей горада князь Андрэй Полацкі запросіць у сваю збраёўню, дзе пакажа і раскажа пра развіццё ваярскай справы на беларускіх землях з Х па пачатак ХV стст. З нагоды прыезду гасцей будзе зладжаны турнір – відовішча аж дух займае! А сёстры князя навучаць сярэднявечным танцам.

З таямніцамі друкарскай справы магчыма пазнаёміцца ў творчай лабараторыі, дзе на рэканструкцыі станка Іагана Гутэнберга сваімі рукамі госці зробяць водціск Святой Сафіі. На ўсе хвалюючыя пытанні турысты атрымаюць адказы з размовы з мудрым Старцам у полацкім езуіцкім калегіуме. Якія традыцыйныя беларускія танцы характэрны для полацкага рэгіёну, госці даведаюцца падчас майстар-класу, самі навучацца іх танцаваць.

Адметнасцю ўсіх вышэй пералічаных анімацыйных праграм з’яўляецца тое, што гэта рэканструкцыя. Зварот менавіта да аўтэнтычнасці адразу прываблівае і падкупляе турыстаў, а таксама садзейнічае ўзнаўленню забытых старонак гісторыі. Усё пералічанае – вялікая шматгадовая праца апантанных людзей.

65 

Ведаеце, адной з мараў мясцовых экскурсаводаў з’яўляецца аднаўленне гістарычнага цэнтра горада. Полацк неаднаразова перабудоўваўся, змяняў свой воблік, быў амаль цалкам разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны – і вось такі гістарычны цэнтр зможа даць магчымасць аднавіць былую веліч Полацка. Праўда, у 2012 годзе была прадстаўлена канцэпцыя рэканструкцыі Верхняга замку, але на вялікі жаль, яна так і засталася на паперы і была ўвасоблена толькі ў макеце. Вельмі спадзяемся, што такі гістарычны цэнтр абавязкова з’явіцца ў Полацку і стане яго візітнай карткай.

– Полоцк принято по умолчанию называть одной из туристических столиц Беларуси. Это похоже на правду? У нас больше туристов, чем в других городах страны? Со временем что-то меняется в этом плане?

Я б лепш сказала, што многія людзі імкнуцца прыехаць у Полацк, тут павандраваць. Але турыстычная сталіца – вельмі гучны тэрмін. Магчыма, па колькосці турыстаў у добрыя часы, да пандэміі, так было. Але ў рэчаіснаці ўзнікае вельмі-вельмі шмат пытанняў. Званне турыстычнай сталіцы абавязвае арганізаваць такія ўмовы для турыстаў, каб яны прыехалі ў Полацк на тыдзень і больш нікуды не паехалі. У ідэале. Па сутнасці, Полацк – горад аднаго экскурсійнага дня. Чаму? Вельмі проста – не адпавядае сфера паслуг.

– А приведите примеры.

Пачнём з банальнага: праблемы з абменам валют ў цэнтры горада ў выходныя дні. Кошт і ўзровень паслуг нашых месцаў начлегу не заўсёды раўназначныя паміж сабой. З аднаго боку ў горадзе дастаткава рознага кшталту пунктаў харчавання, але пад час турыстычнага сезону – вясна-восень – узнікаюць праблемы: вялікі попыт з боку гасцей горада і саміх палачан, якія ладзяць свае імпрэзы. Нават грамадская прыбіральня.

Новая разметка дарог не вельмі зручная для экскурсійных аўтобусаў. А яшчэ выклікаюць пытанні стан некаторых помнікаў і іх асвятленне. А якім чынам зроблена абрэзка дрэваў? Атрымліваюцца пяцімятровыя пянькі ў цэнтры горада... Гэта таксама ўплывае на фарміраванне агульнага ўспрыняцця Полацка. 

А ў якім стане берагі нашых рэк у межах горада? Што там толькі не робіцца (смецце!), але толькі не набярэжная. Як бы было файна прагуляцца па берагу ўздоўж Заходняй Дзвіны!



147

Можна працягваць далей. Пытанне коштаў у музеях. У звычайны час усё добра, але падчас «расійскіх канікул», калі вандроўка трапляе на святочны дзень, музеі не заўсёды працуюць. А па-другое, кошт там у два разы становіцца большы. І, як прадстаўнік турыстычнай фірмы, падумаю: ехаць мне ці не, ці можа лепш у Нясвіж ці Мір, дзе за тыя ж грошы для турыстаў зладзяць і анімацыю?

Добра, вырашыў турыст застацца на начлег. Чым яму ў Полацку заняцца вечарам? Музеі працуюць да 17 гадзін зімой, у летні час – да 18. І пытанне вольнага часу – куды ў нас можна схадзіць? Да прыкладу, ні ў адной кавярні няма жывой музыкі. І ў большай ступені на плечы экскурсавода выпадае вырашэнне ўсіх тэхнічных момантаў, каб турысты паехалі ў захапленні ад горада. І таму, з практычнага вопыту, да турыстычнай сталіцы нам яшчэ працаваць і працаваць.

Так, шмат чаго слушнага і цікавага ўжо зроблена, але ж усім, як заўсёды, хочацца, каб было ідэальна і бездакорна. Турызм – гэта сумесная праца ўсіх сфер горада: ад дарожнай службы да працы супрацоўніка кавярні. Культурны накірунак – толькі адзін з аспектаў турыстычнай сферы. Турызм патрэбна разглядаць у комплексе, менавіта так ён і фарміруецца. Відавочная заканамернасць: развіццё турызму прама прапарцыянальна залежыць ад сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.

– Пандемия сильно повлияла на вашу работу? Насколько всё изменилось и как вы к этому приспособились?

На вялікі жаль, пандэмія моцна паўплывала на экскурсійную дзейнасць. Калі да 2020 г. замовы на экскурсіі былі распісаны ледзьве не за паўгады, то ў мінулым годзе такое зусім невялікае ажыўленне было толькі ў жніўні – першай палове кастрычніка.

Падчас працы з турыстамі, зразумела, выконваем патрабаванні асабістай бяспекі. Але зараз перад вандроўкай турыст шмат разоў падумае, ці ехаць яму ўвогуле на экскурсію.

Таму вельмі чакаем, што пытанні з вірусам будуць вырашаны і мы вернемся ў звычайнае турыстычнае жыццё. Спадзяюся, што за гэты час будуць улічаны і выпраўлены слабыя бакі ў турыстычнай сферы горада.

150

– Ваши воскресные экскурсии в Полоцке известны уже во всей стране. На них даже милиция приходит. А расскажите, как возникла эта идея и что ждет проект дальше?

Ідэя экскурсій па нядзелях – калектыўная. Не паверыце, часам самі палачане не ведаюць гісторыю горада, у якім жывуць. Вельмі часта чуеш: нешта здарылася «ля каня». Што Усяслаў на кані – зразумела, але ж гэта помнік вялікаму полацкаму князю Усяславу Чарадзею. Я стала сведкам таго, як у горадзе людзі называлі яго «помнікам князю Ігару»?! А вельмі ж хочацца, каб жыхары Полацка ведалі пра князя, чым ён вядомы. Вось спытае турыст, як прайсці да помніка Усяславу, а яму палачане падкажуць і ўсё раскажуць. Якое адразу меркаванне пра жыхароў Полацка складзецца? Што яны любяць свой горад і ведаюць яго гісторыю – адразу павага да іх.

Ад жыхароў таксама залежыць турыстычны імідж горада.

Адзін аспект – адукацыйны, другі – мы, экскурсаводы, ва ўмовах пандэміі, засталіся без працы. Адпаведна, для нас гэта магчымасць прафесійнага абмену вопытам. Абмяркоўваем маршрут, каб кожную нядзелю была новая тэма, вандруем па горадзе, знаёмім усіх, хто прыходзіць, і з горадам, і з музеямі Полацка, і з храмамі (ладзілі асобныя вандроўкі, дамаўляліся, каб нас сустрэлі і распавялі). У нас вельмі шмат цікавага!

Мы не думалі ўвосень, што такая наша ініцыятыва апынецца такой цікавай і атрымае водгук. Што будзе далей з праектам? Казаць цяжка, бо ў сённяшніх умовах складана прагназаваць на далёкую будучыню. Але пакуль будзе атрымлівацца і будуць жадаючыя знаёміцца з гісторыяй горада – будзем распавядаць і знаёміць.

01_09_43

Фестиваль «Рубон» в 2019 г.

– Вы также принимали участие в организации фестиваля средневековой культуры «Рубон». Есть ли вероятность, что он состоится снова? Каким вы видите будущее таких фестивалей в Полоцке?

Так, мне пашчасціла прымаць удзел у арганізацыі фестывалю. Правядзенне такога масштабнага мерапрыемства немагчыма без падтрымкі Полацкага раённага выканаўчага камітэту. Сам фестываль – неверагодная сумесная праца аддзела спорту і турызму Полацкага райвыканкама і апантаных людзей, якія вельмі любяць свой горад, ганарацца яго гісторыяй. Такія фестывалі гістарычнай рэканструкцыі – турызм падзей – добрая магчымасць паказаць тыя старонкі гісторыі, якія ў штодзённых умовах аднавіць немагчыма.

Горад на тры дні переносіцца ў эпоху сярэднявечча, кожны ахвочы можа пазнаёміцца з тагачасным жыццём і бытам: рыцарскім рыштункам, вопраткай, кулінарнымі традыцыямі, на свае вочы ўбачыць рамеснае майстэрства, штосьці зрабіць сваімі рукамі, пагуляць з дзеткамі ў старадаўнія гульні. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Фестываль цікавы і прывабны. У некаторай ступені кожны ўдзельнік альбо рыштунак, які задзейнічаны падчас фэсту, гэта сапраўдны музейны экспанат.

Таму правядзенне такіх фестываляў на высокім узроўні – гэта стварэнне пазітыўнага вобразу рэгіёна. Людзі вельмі цікавяцца, хтосьці прыязджае адмыслова паблукаць па горадзе менавіта ў час фестывалю, каб і фэст паглядзець, і з Полацкам бліжэй пазнаёміцца. «Рубон» патрэбны для горада і краіны.

А мы спадзяемся, што ў хуткім часе вернемся да звычайнага турыстычнага жыцця і зноў будзем у поўнай меры займайцца любімай справай, у тым ліку, магчыма, і арганізацыяй такіх фестываляў.

Читайте такжеПолоцк глазами туриста: колоритные дворики, атмосфера 1970-х и двери, которые можно не запирать

Для чего туристы едут в Полоцк? Как правильно с ним знакомиться? Поговорили с гостями города и экскурсоводом (Фото)

С пешеходным мостом, мини-гостиницами и костелом святого Стефана. Каким (в идеале) будет исторический центр Полоцка?

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Александр Ярмоц




Не вижу код