Главная > Новости > Общество > Каталікі святкуюць Вялікдзень – фотарэпартаж з касцёла Святога Андрэя Баболі ў Полацку


Каталікі святкуюць Вялікдзень – фотарэпартаж з касцёла Святога Андрэя Баболі ў Полацку

15:15, 17.04.2022 2756 Источник: gorod214.by/

Хрысціяне заходняга абраду адзначаюць сёння Вялікдзень – Светлае Уваскрасенне Хрыстова. Паўсюдна ў храмах гучаць натхняльныя словы пра тое, што жыццё перамагае смерць, святло пануе над змрокам, любоў магутнейшая за нянавісць, а праўда і справядлівасць – несмяротныя. Урачыстыя набажэнствы прайшлі таксама ў касцёле Святога Андрэя Баболі ў Полацку. Адно з іх наведаў наш фотакарэспандэнт Кірыл Смалякоў, каб перадаць чытачам атмасферу свята.

DSC_1739

DSC_4918

Святую імшу ўзначаліў ксёндз полацкага касцёла Францішак Кісель. У сваім звароце ён павіншаваў вернікаў і патлумачыў сутнасць свята:

«Уваскрасенне Хрыста – гэта пачатак новага жыцця для кожнага чалавека, таму што сапраўднае абнаўленне заўсёды пачынаецца з сэрца, з сумлення. Але Пасха – гэта таксама і пачатак новага свету, вызваленага з рабства граху і смерці. Свету, канчаткова адкрытага на Божае валадарства – валадарства любові, міру, праўды, справядлівасці і братэрства».

DSC_1941

DSC_4930

DSC_1863

Апошні час, як адзначыў святы айцец, чалавецтва перажывае цяжкія выпрабаванні. Мінулыя гады былі пазначаны пандэміяй, сёлета Пасха таксама незвычайная, бо святкуецца, калі ідзе вайна, падаюць бомбы, пакутуюць і гінуць людзі, у тым ліку жанчыны, старыя, дзеці.

Усё гэта, па словах пробашча, можа выклікаць панурасць і абыякавасць. Але ў хвіліны роспачы трэба шукаць падтрымку ў словах Хрыста, які нікога не пакідае і ўсім дае надзею. Запальваючы ў храме свечкі, кожны вернік павінен запальваць святло і ў сваім сэрцы.   

«У свята перамогі жыцця над смерцю, грахом і злым духам, – сказаў Францішак Кісель, – трэба звяртацца да Езуса Ўваскрослага, каб Ён учыніў у нашай Бацькаўшчыне, ва Украіне і ва ўсім свеце так, каб як мага хутчэй запанавалі мір, ўзаемная любоў, дух прабачэння, свабода і справядлівасць».

DSC_4940

DSC_4954

DSC_1745

DSC_1773

DSC_1776

DSC_1791

DSC_1789

DSC_1826

DSC_1853

DSC_1904



DSC_1925

DSC_1943

DSC_1949

DSC_1956

DSC_1980

DSC_2022

DSC_2039

DSC_4888

DSC_4881

DSC_4891

DSC_4906

DSC_4912

DSC_4951

DSC_5000

Фото: Кирилл Смоляков

Читайте также: «Каб Вялікдзень сустрэць з добрымі навінамі». Малітвы за мір ва Украіне узнеслі вернікі ў касцёле Полацка

«Важна, каб надзея была моцнай». Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са Святам Божага нараджэння (відэа)

Театр исторического костюма «Полацкі зьвяз» приглашает на спектакль «Радзівіл» – успейте купить билет

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Кирилл Смоляков




Не вижу код