Главная > Новости > Общество > Чем белорусы не похожи на шведов и когда в Полоцке снимут кино про Торвальда Кодранссона? Отвечает знаток Скандинавии Евгений Папакуль, у которого муза – сама Маргарита


Чем белорусы не похожи на шведов и когда в Полоцке снимут кино про Торвальда Кодранссона? Отвечает знаток Скандинавии Евгений Папакуль, у которого муза – сама Маргарита

11:15, 12.05.2022 3778 Источник: gorod214.by/

А мы не перастаем адкрываць для вас цікавых палачан. Сёння гэта Яўген Папакуль. Для адных ён вядомы як круты выкладчык нашага ПДУ, для другіх – як перакладчык, які замахнуўся на тую самую «Эду», а для трэціх – як муж пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч (чаго ўжо там). Дарэчы, на размову яны, Яўген і Маргарыта, прыйшлі разам, ды так кранальна ўсю дарогу трымаліся за ручкі. Пра мемасікі ў працы са студэнтамі, пра містыку ў перакладзе скандынаўскай міфалогіі, пра крутую шведскую музыку і магчымасць з’яўлення аналага Кастрычніцкай у памяшканнях «Тэхналіта» у Полацку мы паразмаўлялі з нашым героем. Налівайце сабе кавы, бярыце пячэнькі, прыемнага чытання!

Кацярына Іванова, фота: Кірыл Смалякоў

hy48uYdZEcBS_mHyDVkh17S97sIB9Lpcxd99SGwAjk87gGjmv20FOzdAzEhkITtnhUSPxMrDoxMQKNdkHOycQil3 

«Эда», эскапізм і што бывае, калі паставіў кропку ў справе двух з паловай гадоў жыцця

Калі хто не ведае, «Эда» (Edda) – гэта асноўны твор скандынаўскай міфалогіі. Ён напісаны на старажытнай ісландскай мове, першая публікацыя адносіцца прыкладна да 1270 года. Мова фактычна памерлая, хаця і дужа падобная на сучасную ісландскую. Гэты твор – а ён складаецца з некалькіх частак – пра багоў, герояў, ды яшчэ пра шмат што цікавае. Ды так напісаны, што па вобразнасці яго радкоў, апісанняў можна толькі дзівіцца інтэлекту аўтараў. Яўген узяў ды пераклаў усе часткі гэтай магутнай літаратурнай каштоўнасці, што проста крута. Дарэчы, ужо выдадзеныя кнігі не раз уваходзілі ў топ самых папулярных па выніках продажу ў менскім выдавецтве «Галіяфы».

– Навошта нам увогуле ведаць міфы? Ну шмат хто так думае, будзем шчырымі.

– Веды ўсё ж не вельмі складана за плячыма насіць. Нельга сказать, што ёсць лішнія веды. І, калі мы болей ведаем пра іншыя народы, культуры, міфалогію, мы, напэўна, даведваемся нешта большае і пра сябе. Напрыклад, чым больш я сам займаюся ўсёй гэтай літаратурай, тым больш сам трошачкі трансфармуюся ў нешта іншае. Гэта дазваляе глядзець на розныя рэчы абсалютна па-рознаму.

u8nuoghBJMAykv-R1lOdXwzHlrjaG5V9a1qmLe18hiK8lAJM3f9c6uXQFbHb9TTY_aQJl06B5tzOPk0gt6Eo1eKz

Над «Эдай» вы працавалі два з паловай гады. Як чалавеку, які не разумее ўсіх гэтых вашых прафесійных момантаў, растлумачце – чаму так доўга?

– Калі ў нас была канферэнцыя ў ПДУ, мне зрабілі заўвагу – чаму так хутка? Бо, маўляў, немагчыма так хутка гэта зрабіць. Тут вельмі шмат чаго супала: я вось пачаў, як пачалася пандэмія, і скончыў, калі яна, скажам так, прыціхла. У пачатку пандэміі я падумаў, што мне патрэбна знайсці нейкі занятак, каб абстрагавацца ад усяго. Лічу, што тэмп, які я ўзяў, някепскі, насамрэч. Сам для сябе я выдаткаваў 3 гады на гэтую працу. Аказалася трошкі хутчэй, але і працаваў я часам па 8-10 гадзін на дзень. («Па 11-12 часам », – папраўляе Маргарыта).

 Перакладаць такі твор, гэта руціна ці ўсё ж авантура?

– Гэта хучэй выклік самому сабе. Зраблю ці не зраблю. Хутчэй вось так. Безумоўна, ёсць і некаторыя руцінныя аспекты, напрыклад,  рабіць падрадковы пераклад. Гэта нудна, цяжка і вельмі доўга. Але цікава. Ніколі такога не было, што я думаў, ай усё, не хачу больш – і кнігі кідзель са стала. Калі ідзе – супер, у які дзень трошкі не пайшло – ну, значыцца, меней папрацую. А затое заўтра, як стаханавец, зраблю ў тры разы болей. Гэта класная праца. Да таго ж, яна дапамае трошкі, так бы мовіць, заняцца эскапізмам, калі шчыра.

– Калі працуеш з нечым старажытным, заўседы здаецца, што без містыкі, нейкіх знакаў не абыйсціся. Вельмі спадзяемся, што і ў вас нешта такое здаралася.

– Ды сам пачатак працы быў даволі містычным. Мне вельмі хацелася набыць шведскамоўны пераклад «Празаічнай Эды». І вось блукаў я па Стакгольме, зазіраў у кніжныя крамы – нідзе няма. А ў апошні вечар перад тым, як вяртацца дамоў, на пешаходнай вуліцы зайшоў у краму з коміксамі і гульнямі, і там на палічцы ўбачыў грунтоўнае выданне «Паэтычнай Эды». Ды і каштавала яно нейкія смешныя грошы. Карацей, набыў, выйшаў на вуліцу, гляджу на імя перакладчыка – аднекуль я яго ведаю. І потым прыгадаў, што гэта Лаш Лёнрот, той самы прафесар, да якога ў свой час звяртаўся, каб ён напісаў водгук на мой аўтарэферат для абароны кандыдацкай дысертацыі. Так неяк усё супала цікава. Пачаў я чытаць гэты пераклад, падумаў: які ён класны, які сакавіты. А па-беларуску ж «Эды» няма, можа, мне за гэта ўзяцца? Словам, супала вельмі шмат , ёсць у гэтым нейкая містыка.

h6yIghOtSZw0p2Wj1YWC7Rx3-WCaL7tBilyASGqq6vGqSZU60XM0pIMFZHL_O-zC8ZUbLG06ifuSx1C24cGfmaj7

А як праходзіць працоўны дзень перакладчыка? Сеў ты такі за комп і наярываеш?

– На гэты конт у часопіс «Маладосць» я напісаў эсэ пра адзін дзень з жыцця перакладчыка. Трохі жартаўлівае такое. Насамрэч, не такая сумная праца: набіраеш сабе смачняшак, калі дома працуеш, сядаеш за кампутар. Калі праца з падрадкоўнікам, проста занураешся ў слоўнікі і калупаешся там гадзінамі. Калі гэта зроблена, ужо сядзіш у сваіх там нейкіх высокіх матэрыях і думаеш, як гэтае ці тое лепей перакласці. Часам едзеш у аўтобусе і па дарозе нешта прыдумаеш, хутчэй шукаеш паперчыну, каб запісаць. Ці ва ўніверсітэце на вялікім перапынку сядзіш і нешта перакладаеш. Гэты працэс не перапыняецца ніколі, нават уночы.

Заўсёды цікава, а што адбываецца, калі скончана праца? Усё дапісаў, паставіў кропку і… Якія пачуцці, калі скончыў тое, чаму аддаў два з паловай гады жыцця?

– Насамрэч, я не адчуваю нічога. І гэта такі дзіўны момант. Я памятаю дату, 26 сакавіка даперакладаў апошнюю паэму. Думаю, ну што, дзе яно, дзе? І абсалютна нічога. Трошкі нейкая спустошанасць, жудасная выматанасць. І да гэтага часу я нічога не адчуваю. Магчыма, калі выйдзе трэцяя кніга, калі я яе памацаю, пагартаю, нешта адчую. Але вангую, што нічога такога не здарыцца.

2bENjsoPDNy6o3wCIse429SzMlzwKt2gVrPWvbjQwFGsqyoLfAzFBycaJtus9GwIM3BTu_gHWo5MGLAUr4cknBp0_1

Пра шведскую музыку, нашае (не)падабенства са шведамі і свой беларускі шлях

– Цікава, а на якой мове вы думаеце?

– Я думаю цяпер на беларускай мове. А сны сняцца на розных, дарэчы. І па-шведску, па-ісландску бываюць апошнім часам. Гледзячы з якой мовай болей працуеш, тое і адбіваецца. Увогуле, мовы змяняюць чалавека. Узяць нават артыкуляцыю – калі мы параўноваем маўленне па-руску і па-беларуску, у нас працуе абсалютна іншы артыкуляцыйны апарат.

А чым, напрыклад, адрозніваецца беларус ад шведа? Па мове той жа, калі казаць.

– Шведская мова – гэта мільён дыялектаў. Жыхары Гётэборга – па сто словаў у секунду. А паўночныя шведы ўжо больш павольныя. Тут адной меркай мерыць не атрымаецца. Але агульнае ўражанне, напэўна, што шведы спакайнейшыя, яны размаўляюць павольней за нас. Таму што яны самі нікуды не спяшаюцца.

DSC_5085

Мы чымсьці падобныя ўвогуле са скандынавамі? Як па вашых назіраннях?

– Не падобныя мы са скандынавамі, калі шчыра. Мы заўжды мітусімся, заўжды спяшаемся, нам заўжды нешта трэба, нейкія дэдлайны і г. д. А чаму? Не ведаю, гэта пытанне да кожнага беларуса. Мы наўрад ці будзем кудысьці бегчы, потым спынімся, паглядзім на прыгожую кветачку, а потым паслухаем птушку (як у мульціку «Паровозик из Ромашково», класным і філасофскім, дарэчы). У Швецыі, дзе я быў болей за іншыя краіны Поўначы, напрыклад, у цэнтры ля вакзала ўсе спакойненька ідуць. Ніхто не нясецца нікуды. А калі нехта нясецца, то адназначна не швед. Колькі было сітуацый, калі экскурсійны аўтобус едзе па вузенькай лясной сцежцы, а яе пераходзіць бабуська с пёсікам. Кіроўца спыняецца, вызірае з акенца, міленька вітаецца з гэтай бабуськай, яны абмяркоўваюць свае справы (хоць і не знаёмыя, ніколі не бачыліся), зычаць адзін аднаму добрага дня ды раз’язджаюцца. У нас такое ўсё ж малаверагода.

OlGCgFSR0k37U6Lpv_1VCfhNPQzAsPOSQzlT84JnosF-XIauQTU3iyBRvy3wzeflLh4jWqBnVKwuVT9Mhv1AzXS6_1

– Чаму ж так?

– Можа, гэта клімат. Усё ж паўночная прырода, там і мора, і горы, і ўсё больш маштабна агулам. Ды і палова года ноч. Можа, і гэта нейкім чынам уплывае. Але гэта складанае пытанне, я сам для сябе на яго яшчэ не адказаў. Для мяне гэта вялікая таямніца.

– Вось яны павольныя, нікуды не спяшаюцца. А музыка ж у іх агонь проста. Як так магчыма?

– Шведы – нумар адзін па экспарце поп-музыкі. Астатнія скандынавы, ўсё ж, больш па рок-музыцы (і тут мы прыгадваем «Еўрабачанне», ісландцаў Hatari, фінаў Lordi ды Rasmus, якія прыехалі на конкурс сёлета – прым. аўт.). Ды ад таго ж, што мы казалі раней, усё і ідзе. Калі ў іх пятніца, значыць гэта ўтульная пятніца. Яны адпачываюць, тусуюцца, але гэта спакойна, без злоўжывання рознымі некарыснымі рэчамі. Напэўна, яны ўмеюць знаходзіць час не толькі на побытавыя рэчы, але і на саміх сябе, уласнае ўдасканальванне. Сам бачыў, як людзі, якім далёка за 50, запісваліся на курсы скрыпкі. Ці можна ўявіць у нас такое? Карацей, яны знайшлі баланс паміж працай, побытам і часам на сябе, у гэтым, можа, сакрэт.

– У адным з інтэрв’ю вы цікава заўважылі: пакуль усякія нэтфліксы здымаюць «Вікінгаў», выходзяць мульцікі і серыялы, гульні на тэму крутых скандынаваў даўніх часоў, самі нашчадкі даволі адмоўна ставяцца да такога сумнеўна гераічнага мінулага. Бо быць захопнікам – не тое, чым трэба ганарыцца. А што пра беларусаў: ці трэба нам, як вы лічыце, нешта і пакрытыкаваць у сваёй гісторыі, з нечага зняць міф гераічнасці? Ці наадварот – пара ўжо гэтай гераічнасцю ганарыцца?



– Нам проста трэба вырашыць для саміх сябе, хто мы такія і куды нам варта рухацца. І тады ўсё стане на свае лагічныя месцы. А гісторыю трэба ведаць і шанаваць.

hikFTDHLfAwmQ1XRVwJI4SwtipMdz86zksxHvvSNIgaw1wFCBqy7eStMhIotbFqfkE4t5z2DLvWraHfEFtLbfmGJ

Пра Полацк: серыялы, вуліцу Рагвалода і пешаходны мост праз Дзвіну

Бывае, здаецца, што Полацка два. У адным ёсць крамы, канторы, прадпрыемствы, школы, кафейні. Такое звычайнае гарадское жыццё. Без усялякіх там высокіх матэрый. А ёсць Полацк, які табе ўвесь час нагадвае, дзе ты жывеш. Пад нагамі наслаенні часоў, лёсаў, а цяпер на паверхні гэтага ўсяго чамусьці ты. Есць людзі, якія не адчуваюць такога горада. Ёсць жа і тыя, хто менш затрымліваецца ў першым Полацку, а за кожным гістарычным будынкам бачыць вобразы, падзеі, асобы. Я спытала ў Яўгена, у якім горадзе больш жыве ён.

– Я б не адносіў сябе ні да першых, ні да другіх. У Полацку рэальным мы жывем, але ад яго можна абстрагавацца. Полацк гістарычны, на вялікі жаль, толькі ў гісторыі і легендах застаўся. Мала таго горада засталося. Асабіста я шукаю выйсце ў сваёй скандынаўскасці, мне прасцей у гэтым сэнсе.

Уявіце, што прыйшлі часы, калі серыялы здымаюць у нас. Калі б здымалі гістарычны серыял у Полацку, то пра што?

– Тут некалькі можа быць варыянтаў. Я з велізарным задавальненнем паглядзеў бы экранізацыю «Лабірынтаў» Вацлава Ластоўскага, таму што гэта адбываецца тут. З яшчэ большым задавальненнем я б паглядзеў экранізацыю цудоўнай кнігі «Уласны крыж» (яна пра Полацк і распавядае пра легендарны крыж Св. Еўфрасінні) аўтарства маёй жонкі Маргарыты Латышкевіч. Кніга выйшла зусім нядаўна, летась, і гэта проста вельмі-вельмі класная кніга. Водгукі на яе шыкоўныя – у тым ліку і тых аўтараў, што таксама пішуць пра гісторыю (напрыклад, Людміла Рублеўская параўнала гэты твор з творчасцю Караткевіча). Ну і пра Торвальда Кодрансана, слаўнага ісландскага місіянера, я б таксама кіно паглядзеў, бо яго асоба звязана з Полацкам і, мне здаецца, гэта было б вельмі цікава.

– А калі б у вас была магчымасць назваць адну з вуліц Полацка ў гонар якога-небудзь скандынава, персанажа ці гістарычнай асобы, як бы назвалі?

– Давайце пачнем з таго, што ў нас няма вуліцы Рагвалода. Гэта ж тое, што напрошваецца першым. Чаму няма – не ведаю, складанае пытанне. З’явілася вуліца Грунвальдская на Аэрадроме. А вось Рагвалода… Кажуць, так гістарычна склалася. Рагвалод, Рагнеда, той жа Торвальд Кондрансан. Спадзяюся, што калі-небудзь знойдуць яго пахаванне. Хаця б іх памяць ушанаваць у назвах вуліц, а потым можна думаць і пра іншых скандынаваў.

– Якое месца ў Полацку вы лічыце забытым ці недаробленым у плане «відавочна, што трэба зрабіць так»?

– Заўжды, калі іду на працу каля Сафійскага сабора, мне так сумна, што няма пешаходнага мосціка паміж саборам і паркам на востраве. Гэта ж нумар адзін, чаго ў нас бракуе ў горадзе. Калі б удалося звязаць гэту частку гістарычную з паркам, паставіць у парку шапікі з марозівам, цукровай ватай, смачняшкамі, гэта б зрабіла наш горад значна весялейшым і цікавейшым.

18CNIN_4ZxqccLRcY58IOkmIk6fYs78AIiblaDC2Nww5InYTNBcq7Du9ULodQpb79neTPKONBozMKFAIYZQrs8ng

Якое месца ў вас, Яўген, самае любімае ў горадзе? Месца сілы?

– Каля Барысава каменя. Там і далягляды прыгожыя, і проста месца харошае.

Чаго не хапае Полацку?

– Культурнай прасторы. Калі іду каля завода «Тэхналіт», мне таксама сумна: ну чаму нельга распісаць гэта ўсё графіці, як зрабілі ў Мінску на Кастрычніцкай. І проста зрабіць прастору, каб там маглі парэпеціраваць маладыя музыкі за нейкія смешныя грошы, напрыклад. Каб можна было б там правесці прэзентацыі, нейкія выставы зладзіць. Каб нават проста можна было сесці ў настолачкі пагуляцца. Было б някепска.

– Каго не хапае Полацку?

– Не хапае жадання. Хай кожны разумее, як хоча. Калі будзе жаданне ды нейкія высілкі ў дадатак, будзе абсалютна ўсё.

Пра мемасікі, чароўную Маргарыту і слова, якога вы дакладна ніколі не чулі

Ведаю, што вы з тых выкладчыкаў, які можа і мемчыкі на лекцыі зарадзіць? Праўда?

– Так, калі проста чытаеш лекцыю, гэта сумна і нудна, ніхто слухаць не будзе. Калі які мемасік з’яўляецца, усе – ок, клас, запомнілі. Магу даць на дадатковую адзнаку заданне – зрабіць мемы па адмысловай эпосе ў літаратуры ці па творах. Казкі братоў Грым, напрыклад, добра заходзяць. Калі студэнты займаюцца чымсьці такім творчым, тым, што не шмат выкладчыкаў даюць, адразу і вынік здораўскі. Ды бываюць мемчыкі, хоць топ складай.

iRqBeieqfdW19L1F39rz-tI-cXixKDBR7PSmor3LvGlHgspNRGha4gcCi7LsjdbLW8_86ZUwoB5uMUNAVijxZzZw

Зараз будзе пытанне з відавочным адказам, але так хочацца задаць. Ці ёсць у вас муза?

– Яна побач са мной. Мяне Маргарыта толькі натхняе, у нас усё ж і творчы тандэм, бо яна і рэдактар, і карэктар маіх кніг. У нас неяк так класна ўсё склалася. Маргарыта вельмі сур’ёзна ставіцца да працы, часам я нават пабойваюся чытаць праўкі, бо ведаю: яна знойдзе абсалютна ўсё. Бо думаю, ну пераклаў, ну Нобелеўскую прэмію ўжо нясуць мне (смяецца – прым. аўт.), а Маргарыта кажа: тут не падыдзе, тут кепска. І я такі – ну, ладна, давай думаць нешта лепш. Але ж мая жонка прафесійны рэдактар, сябра Саюза пісьменнікаў, яна напісала процьму рэцэнзій, таму трэба прыслухоўвацца, канешне. Мая муза і натхняе мяне, і дапамагае. Спадзяюся, і я таксама трошачкі дапамагаю ёй.

– І апошняе. Рыхтуйцеся. Вось у скандынаўскіх мовах (здаецца, у дацкай дакладна) ёсць даўжэзныя словы, якія абазначаюць сітуацыю з мноствам абставін. Чаго каштуе толькі пераклад слова «хюге», напрыклад. А ці можаце вы прыдумаць па аналогіі беларускае слова, яно можа быць колькі заўгодна доўгім. Яно пра вось што, значыць: ты вечарам у пятніцу, калі на працу не трэба (ці ў школу), і ўвогуле нічога не трэба, насмажыў патэльню дранічкаў (ці 2-3-4), прыгожа расклаў іх па талерачцы, паліў смятанкай «Сафія», і панес талерачку ў гасцёўню. А там ужо ютубчык нешта заладзіў, і ты такі сядзіш, наярываеш дранікі і кайфуеш ад кожнай дэталі вечара…

–  Трымайце! Змрокаўпятнедранісмяцюбамемаўтульнасць.

pCWz68HUtAN0bApddPVK2tuSmnE35OSZC8V37IHAvh744gndF1ZmwdPo_TMUVIEvdLWDJ61RcVFtDXduDgZkqD3r

dYhppphdjpn6zfH9Mzw0-07u1ZocXZ1-7qkmQN5WcEhDikOrwwO0UhkskEHlDN2ayK4BwEXIvNgld2eOLnU6iEXT

Читайте также: Модніцы па-беларуску. У Полацку разважалі, чаму не трэба спяшацца выкідаць старыя рэчы з бабуліных шафаў

Сделай шаг, и начнется движение. Полочанин Денис Яцкевич рассуждает, как жить счастливо в наших городах

«Город с воды бесподобен!». В Полоцке открыли сезон вечерних экскурсий по Двине на байдарках

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Катерина Иванова




Не вижу код