Главная > Новости > Общество > Модніцы па-беларуску. У Полацку разважалі, чаму не трэба спяшацца выкідаць старыя рэчы з бабуліных шафаў


Модніцы па-беларуску. У Полацку разважалі, чаму не трэба спяшацца выкідаць старыя рэчы з бабуліных шафаў

18:15, 10.05.2022 2257 Источник: gorod214.by/

Ці ведаеце вы, што ў нацыянальным строі беларускі ёсць такі ўнікальны элемент, як намітка? У Музеі традыцыйнага ткацтва Паазер’я прымервалі гэтую прыгажосць на сябе палачанкі розных узростаў. З лекцыяй ды майстар-класам сюды завітала этнограф і мастачка з Мінска Настасся Глушко.

Кацярына Іванова, фота: Кірыл Смалякоў

DSC_4889 

Уваход на мерапрыемства быў вольным. Цікава, што на сустрэчы, прысвечанай жаночаму галаўному ўбору, прысутнічалі і мужчыны, і дзеткі. Майстар народнага адзення Настасся Глушко распавядала не толькі пра намітку, чапец і подвачку. Размова ішла ў цэлым пра адзенне продкаў, невыпадковасць кожнай дэталі ў ім, пра сакральнае значэнне элементаў вопраткі.

DSC_4874

Сама намітка – гэта паласа з тонкага льнянога палатна, якая па-рознаму магла завязвацца вакол галавы, паверх каптура ці подвачкі. Шырыня наміткі дасягала сямідзесяці сантыметраў, а даўжыня магла складаць і ўсе пяць метраў. Гэта галаўны ўбор замужняй жанчыны, без якога яна не магла паказацца на людзі.

DSC_7816_1

Настасся заўважыла, што яшчэ не бачыла ніводнай сучаснай беларускі, якой бы не пасаваў такі ўбор. І даволі хутка ўдзельнікі мерапрыемства маглі пераканацца ў гэтым. Ператварыўшыся ў мадэляў, дзяўчаты і жанчыны з цікаўнасцю прымяралі наміткі. Паглядзіце, як прыгожа гэта выглядала, якімі адухоўленымі рабіліся абліччы ўдзельнікаў імпрэзы.

DSC_7844 

Распавяла Настасся і пра галаўныя ўборы дзяўчат, і пра вясельныя вяночкі, і пра хусткі. Апошнія і сёння нікуды не падзеліся – ці не кожная вясковая бабуля завязвае хустачку, мае варыянт і папрасцей, і больш урачысты.

DSC_7878 

Шмат гаварылі пра тое, якая багатая спадчына прыхавана ў шафах нашых бабуль. А мы часам не можам ацаніць ні тканыя дыванкі, ні вышытую бялізну, ні самаробныя абрусы. І як сумна, калі нашчадкі бабулі пасля яе смерці знішчаюць гэты скарб – у бязлітасным вогнішчы гарыць не проста стос тканіны, а нешта куды больш каштоўнае, самавызначальнае для нацыі ў цэлым.

DSC_7894

DSC_4905



DSC_7862

DSC_4898

DSC_4820

DSC_7806

DSC_4906_1

Читайте также: У Полацк завіталі валачобнікі. Паглядзіце, як прыгожа моладзь аднаўляе старажытныя звычаі продкаў

Сделай шаг, и начнется движение. Полочанин Денис Яцкевич рассуждает, как жить счастливо в наших городах

«Шчасця вам, долі, а бяды ніколі!». Посмотрите, как весело колядовали в деревне Бездедовичи Полоцкого района

Оставайтесь с нами в социальных сетях: 

insta   58cbe3ace31ff15adc715b82  



Автор: Катерина Иванова




Не вижу код