Фальклорны гурт «Варган», што дзейнічае пры Полацкім дзяржаўным універсітэце, ладзіць Калядную вечарыну. Там пакажуць традыцыйны святочны абрад і правядуць майстар-класы па беларускіх народных танцах. Хто не ўмее – навучаць, каму будзе сумна – падымуць настрой.
Дызайн афішы: Вераніка Панізнік
Запрашаюцца ўсе, хто любіць Беларусь і хоча глыбей спазнаць багатыя культурныя традыцыі беларусаў. З сабою трэба прыхапіць добры настрой і зручны абутак. Нелішнімі будуць і пачастункі для каляднай Казы.
Вечарына пройдзе ў дыска-зале ПДУ: Полацк, вуліца Стралецкая,4. Уваход вольны.
Фота: Горад214
Чытайце таксама: Майстар па саломапляценню Нэлі Радзько прэзентуе магічную выставу ў Наваполацку
«Няхай у сэрцах запануе дабрыня». Як у касцёле Наваполацка святкавалі ўрачыстасць Божага Нараджэння
«Бог з намі». Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч павіншаваў вернікаў са Святам Божага нараджэння (відэа)