Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры Наваполацка праводзіць майстар-клас па саломапляценні «Анёл». Занятак пройдзе 27 студзеня, пачатак – а 15 гадзіне.
Фота: ЦРТК Наваполацка
У мінулым годзе саломапляценне Беларусі ўвайшло ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Супрацоўнікі цэнтра рамёстваў Наваполацка вырашылі далучыць жыхароў рэгіёна да гэтай самабытнай з'явы беларускай нацыянальнай культуры.
Удзельнікаў ад 18 гадоў запрашаюць карысна правесці час у прыемнай кампаніі і паспрабаваць стварыць сваімі рукамі Анёла – пасланца святла, дабрыні і прыгажосці.
Квіток будзе каштаваць 15 рублёў з чалавека, а ўсе матэрыялы падрыхтавалі арганізатары.
Прыкладная працягласць майстар-класа – 80 хвілін. Цэнтр рамёстваў знаходзіцца па адрасе: Наваполацк, вул. Паркавая, д.1.
Папярэдні запіс па тэлефоне або Viber +375-29-295-58-71.
Чытайце таксама: Майстар па саломапляценню Нэлі Радзько прэзентуе магічную выставу ў Наваполацку
Утульнасць, цеплыня і душэўная атмасфера. У Наваполацку запрашаюць на выставу вырабаў з лазы